Выратавальнік, што апёкся ў Гродне, ратуючы дзіця, з дня на дзень можа стаць татам
19.12.2012 13:28
—
Новости Общества
|
Выратавальнік, што апёкся ў Гродне, ратуючы дзіця, з дня на дзень можа стаць татам Падчас ліквідацыі
"НН": Як сябе адчувае ваш муж? Ірына Янушкевіч: Стан стабільны. Хаця, канечне, у яго ўсё баліць. Яму пастаянна робяць уколы з абязбольваючым, пастаянна мяняюць павязкі. "НН": Якія часткі цела апякло? ІЯ: Цалкам рукі, ногі, грудзі ад шыі. "НН": Вы яго бачылі? ІЯ: Ён у рэанімацыі ляжыць, але ўдалося трапіць — размаўлялі. Але сёння яго ўжо пераводзяць у аддзяленне. "НН": Вы нядаўна ажаніліся? ІЯ: Так, летам. "НН": Цяпер чакаеце дзіця? ІЯ: Так. У мяне дзявяты месяц, у прынцыпе, магу раджаць. "НН": Павел можа вярнуцца з бальніцы татам. ІЯ: Мусіць, так і будзе. Бо лячэнне зойме не менш за месяц. Напэўна, мне давядзецца выязджаць з радзільні адной і ехаць да таткі ў іншую бальніцу. "НН": У яго такая прафесія — людзей ратаваць. Не страшна было да гэтага выпадку на дзяжурствы яго адпраўляць? ІЯ: Кожны раз надта страшна. Але ён моцна любіць сваю працу, ён — патрыёт прафесіі. І складана было б яго адгаварыць пакінуць МНС. "НН": Вашая кватэра ўчора таксама засталася без цяпла? ІЯ: Не. Я жыву на Дамброўскага, а там нічога не зачапіла. "НН": Чытачы пытаюцца, якім чынам вашай сям’і можна цяпер дапамагчы. ІЯ: Дапамогу і нам прапаноўваюць, але мы пакуль даём рады самі. Ніякіх лекаў не патрабуецца — усё лячэнне ён атрымлівае ў бальніцы. А маральна прыемна, што пішуць, падтрымліваюць. Я ганаруся сваім мужам. І прыемна, што ні я адна. "НН": Усяго вам найлепшага, а вашаму мужу-герою словы глыбокай павагі ад чытачоў "Нашай Нівы". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас ліквідацыі прарыву трубапроваду ацяплення ў Гродне моцна пацярпеў 21-гадовы выратавальнік Павел Янушкевіч. Спяшаючыся на енк дзіцяці, ён зваліўся ў гарачую... |
|