Цэны абяцаюць "стаяць на месцы". 21.by

Цэны абяцаюць "стаяць на месцы"

22.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шпацыр па Камароўцы

Падняліся толькі "мандарынавыя" кошты

Скарыстаўшыся тым, што вось-вось беларусы пачнуць запасацца смакатой да зімовых святаў, мы вырашылі праверыць, як змяніліся кошты на самыя папулярныя навагоднія прадукты. Колькі тыдняў таму (гл. "Звязду" ад 1 снежня) тыя ж мандарыны ў Мінску каштавалі ад 14 тысяч рублёў, а кілаграм свіной паляндвіцы — 70 тысяч. На якія сумы давядзецца разлічваць цяпер, чытайце ў перадсвяточным рэпартажы са сталічнага Камароўскага рынку.

...Маразы прымусілі гандляроў, што прадаюць садавіну, "схавацца" ў крытым рынку. Цяпер шэрагі са свежымі яблыкамі, грушамі, бананамі значна меншыя, а людзей ля іх, адпаведна, стала больш. Калі глядзець на кошты, то першае, што кідаецца ў вочы — змены ў цэнах на мандарыны. Самыя дарагія ў пачатку снежня прапанавалі набыць за 25 тысяч рублёў за кілаграм. Цяпер жа кошт ад 25 тысяч рублёў толькі пачынаецца. Ёсць і за 15 з нечым тысяч, але гэта самыя маленькія і зеленабокія.

— За 30 тысяч лепш вазьміце. Як па мне, яны смачныя, — раіла мне прадавец, але я сціпла адмаўлялася, трымаючы ў памяці такія сімпатычныя лічбы дваццацідзённай даўніны.

Але пакупнікі вакол, відавочна, не турбаваліся ад такіх змен і бралі мандарыны хто па кіло, хто па два.

Рушым далей. Ага, што сапраўды радуе, дык гэта кошт на селядцоў. 32,2 тысячы рублёў за кілаграм — ніякіх змен. Па тым жа кошце засталіся і шпроты (ад 11 тысяч рублёў), карп (31-33 тысячы за кіло) і чырвоная рыба (250-270 тысяч за кілаграм).

Пытаюся, ці не плануюць цэннікі бліжэй да Новага года крыху змяніць свой "выгляд"?

— Не збіраемся мы нічога павышаць, на чырвоную ікру вось цана добрая — 140 тысяч за бляшанку, — запэўнілі мяне на рынку.

Не змяніліся кошты і на сыравэнджаную каўбасу. На любы густ — ад 120 тысяч за кілаграм.

Пасля рыбы накіруемся да мяса. А тут вось змены крыху заўважныя. У мінулы раз была магчымасць набыць кіло свіной паляндвіцы па кошце ад 70 тысяч рублёў. Цяпер у асноўным гэта 78 тысяч. Кілаграм кумпяка — 63 тысячы. Ялавічына (таксама паляндвіца і кумпяк) — 125 тысяч за кіло.

Што датычыць іншых прадуктаў, то тут прадаўцы таксама запэўніваюць: спецыяльна перад Новым годам павышэння не чакаецца, так што можна не хвалявацца і не забіваць загадзя лядоўню прадуктамі. Ды і не забывайцеся, што вы на рынку — прасіце зніжкі. Напрыклад, паўлітра мёду замест 80 тысяч мне былі гатовыя прадаць за 60. Чэргаў і перадсвяточнага тлуму на сталічнай Камароўцы пакуль не назіраецца. Так што ёсць час і магчымасць прыгледзецца, прыцаніцца, каб выбраць найсмачнейшае для гасцей і блізкіх.

Лічыльнік "Звязды": Камароўскія кошты за дзесяць дзён да Новага года

Апельсіны і бананы — 13,9 тысячы за кілаграм; Яблыкі — ад 9,5 тысячы; Ківі — 25 тысяч за кілаграм; Вінаград — 50-70 тысяч за кілаграм; Масліны (250 г) — ад 9,8 тысячы; Аліўкі (250 г) — ад 9 тысяч; Кукуруза (бляшанка) — ад 5,9 тысячы; Гарошак (бляшанка) — ад 6,5 тысячы; Салёнае сала — 68-69,9 тысячы за кілаграм; Вараныя каўбасы — ад 49 тысяч за кілаграм; Цвёрдыя сыры — ад 48 тысяч за кілаграм; Тварог (350 г) — ад 9,5 тысячы; Мёд — 80-90 тысяч за паўлітровы слоік Маянэз (250 г) — ад 3,5 тысячы.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скарыстаўшыся тым, што вось-вось беларусы пачнуць запасацца смакатой да зімовых святаў, мы вырашылі праверыць, як змяніліся кошты на самыя папулярныя навагоднія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика