Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт адбірае рог у незалежнага сайта. 21.by

Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт адбірае рог у незалежнага сайта

22.12.2012 10:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт адбірае рог у незалежнага сайта

Тут і цяпер
Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт адбірае рог у незалежнага сайта vrogacheve.ru.

У лісце да мясцовага грамадскага актывіста, цяперашняга рэдактара згаданага сайту Дзяніса Дашкевіча намеснік старшыні райвыканкама ў пытаннях ідэалогіі Васіль Каральчук патрабуе зняць выяву рога ў залатым полі з інтэрнет-партала.

Пры гэтым чыноўнік спасылаецца па палажэнне і рашэнне райсавета пра герб і сцяг горада, якія прыняты ў маі 2001 года. І далей піша: "Права на выкарыстанне сімволікі Рагачова і Рагачоўскага раёна даецца Рагачоўскім райвыканкамам. На сайце vrogacheve.ru выкарыстоўваецца герб Рагачова без узгаднення з райвыканкамам".

Калі рэдактар не ліквідуе "наяўныя парушэнні ўстаноўленага парадку прымянення афіцыйных сімвалаў горада і раёна", то яго чакае адказнасць паводле беларускага заканадаўства. Якая менавіта – не сказана.

Дашкевіч: "Хутка, відаць, дойдзе да таго, што, каб апрануцца ў цішотку з афіцыйнай выявай якога-кольвечы герба горада, а тым больш Беларусі, трэба будзе гэта ўзгадняць з уладамі".

Спадар Дашкевіч адзначае, што па каларыстыцы рог на сайце адрозніваецца ад рога на афіцыйным гербе – ён не чарнаватага, а светла-шэрага колеру. Апрача таго, закон пра аўтарскія і сумежныя правы сцвярждае: афіцыйныя геральдычныя сімвалы – сцягі, гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, геральдычныя , нагрудныя знакі, эмблемы дзяржаўных органаў – не з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права. Выкарыстанне іх без спецыяльнага ўзгаднення не забаронена.

"Чыноўнікам бы радавацца, што інтэрнет-рэсурс прапагандуе мясцовыя геральдычныя сімвалы. А яны змагаюцца з гэтым. Відаць, апасаюцца, што вакол сайта гуртуюцца людзі. Таму і ствараюць усякія перашкоды", – кажа Дашкевіч.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лісце да мясцовага грамадскага актывіста, цяперашняга рэдактара згаданага сайту Дзяніса Дашкевіча намеснік старшыні райвыканкама ў пытаннях ідэалогіі Васіль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика