Стэфан Эрыксан павіншаваў беларусаў з Новым годам (відэа). 21.by

Стэфан Эрыксан павіншаваў беларусаў з Новым годам (відэа)

26.12.2012 17:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан лічыць гады, якія прайшлі ў Беларусі, найлепшымі ў сваім жыцці.

Пра гэта ён распавёў у навагоднім віншаванні беларусам, якое было знята ў Вільнюсе (Літва) журналістамі сайта nn.by і размешчана на сайце, а таксама на партале Youtube 26 снежня.



«Год, які прайшоў, шмат для каго быў няпростым, у тым ліку для мяне. Я хачу пажадаць, каб новы год стаў для вас, для нас усіх найлепшым. Я б хацеў пажадаць вам усім, канешне, дабра, здароўя, дабрабыту і ўсяго астатняга, як звычайна жадаюць на Новы год», — сказаў Эрыксан.

Але, як падкрэсліў былы пасол, ён хацеў бы вылучыць «яшчэ дзве рэчы». «Я б хацеў пажадаць вам, беларусам, больш упэўненасці. Упэўненасці ў сабе, штодзённа, у жыцці, у любві. Упэўненасці ў сабе, як беларусы, як прадстаўнікі вельмі цудоўнай краіны, з багатай гісторыяй, цікавейшай культурай. Гэтым трэба ганарыцца. Яшчэ бы хацеў вам пажадаць шмат дабра, каб было шмат дабрыні ў вашым жыцці. Гэта дапамагае жыць», — сказаў Эрыксан.

«Людзі ёсць розныя, усіх, мабыць, нельга палюбіць, але паважаць адзін аднаго — трэба. Нават з чалавекам, які не раздзяляе вашыя думкі, трэба заўжды старацца знайсці агульную мову, шукаць кампрамісы. Гэтага я таксама вам жадаю, беларусы, у наступным годзе», — адзначыў Эрыксан.

«Нават калі я буду вельмі далёка, у Швецыі, хачу вас упэўніць, што я ў сэрцы з вамі. Тыя гады, якія прайшлі ў мяне ў Беларусі, былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцці. Я вельмі па вам сумую, я нікуды не знікну і буду з вамі», — прызнаўся Эрыксан.

Завяршыў сваё віншаванне ён воклічам «Жыве Беларусь!». 

1 жніўня ўлады Беларусі паведамілі Швецыі аб непрацягу акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм, нагадвае БелаПАН.

8 жніўня МЗС Беларусі аб`явіла пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме і рэкамендавала шведскаму боку да 30 жніўня адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан лічыць гады, якія прайшлі ў Беларусі, найлепшымі ў сваім жыцці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика