Не сячыце жывых елак. 21.by

Не сячыце жывых елак

26.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Image 13803

На парозе навагоднія святы, калядныя. Па традыцыі ўсе жыхары імкнуцца паставіць у сябе дома і ўпрыгожыць навагоднюю прыгажуню – ёлку. Але не ўсе гэта робяць законна.

Навагоднія ёлкі прадаюцца жыхарам Маладзечанскага раёна ад 20 па 31 снежня на ёлачных базарах, у канторах лясніцтваў, лясгасе, мікрараёне Усходнім, на харчовым рынку.

 – Кошт у залежнасці ад вышыні будзе вар'іравацца ад 36000 да 78000 рублёў. Але людзі часцей за ўсё набываюць елачкі ад 1 да 2 метраў, – кажа Таццяна Акушка, інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі Маладзечанскай лясной гаспадаркі.

За незаконна высечаную навагоднюю ёлку штраф складае ад 5 да 50 базавых велічынь – 5.000.000 рублёў. Так што значна танней ёлачку купіць.

А калі чалавек – індывідуальны прадпрымальнік, то штраф яшчэ большы – ад 20 да 200 базавых.  На юрыдычную асобу штраф ад 50 да 300 базавых велічынь.

У навагодні перыяд дзяржаўная лясная ахова ўзмацніла кантроль за аховай лясных масіваў ад незаконных высечак. Арганізаваныя рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы, а таксама сумесна з ДАІ на дарогах будуць устаноўленыя кантрольныя пасты. Пра гэта паведаміў Раман Юхно, інжынер па ахове лесу.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На парозе навагоднія святы, калядныя. Па традыцыі ўсе жыхары імкнуцца паставіць у сябе дома і ўпрыгожыць навагоднюю прыгажуню – ёлку. Але не ўсе гэта робяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика