Калі танцуюць каровы,. 21.by

Калі танцуюць каровы,

09.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МАЛАДАЯ сімпатычная дзяўчына-прыгажуня Ірына КАЧАН (на здымку) — родам з Ушач. Пасля заканчэння Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі была накіравана на працу ў суседні, Глыбоцкі, раён, СПФ «Мнюта» ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат». Ёй адразу прапанавалі пасаду галоўнага заатэхніка гаспадаркі, у якой статак буйной рагатай жывёлы ажно пад 3 тысячы галоў.

У іншага галава б пайшла кругам, а яна не разгубілася і сур’ёзна ўзялася за нялёгкую справу. І калі хто спачатку яшчэ сумняваўся ў гэтым прызначэнні, то потым пераканаліся, што малады спецыяліст на сваім месцы.

— Работа мне падабаецца, — прызнаецца Ірына. — У нас сучасная малочна-таварная ферма з даільнай залай. Імкнуся, каб быў вытрыманы ўвесь ланцужок тэхналогіі, пачынаючы ад кармлення жывёлы. Цікава паназіраць за каровамі. У кожнай — свой характар. Ёсць грозныя, ёсць вясёлыя, а ёсць, не паверыце, нават танцуюць… Канечне, мне не хапае яшчэ вопыту, але добры калектыў, падказваюць старэйшыя.

Дырэктар сельгасфіліяла Яраслаў Сінкавец задаволены работай маладога галоўнага заатэхніка і стварае ўсе ўмовы для яе работы.

Ірыне і яшчэ двум маладым спецыялістам, Аксане Міснік і Кацярыне Вінаградавай, выдзелены катэдж, дзе ёсць газ, гарачая вада і іншыя зручнасці. Даволі прыстойная зарплата. Машына па рабоце. І само сабой — выхадныя. У гаспадарцы шмат моладзі, і адпачыць пры жаданні можна цікава. Не забывае Ірына кнігі, як па прафесіі, так і іншую літаратуру. У яе планах — набыць другую вышэйшую адукацыю.

Ну і, вядома ж, перазвоньваецца, дзеліцца ўражаннямі з сябрамі-аднакурснікамі. На пытанне, як яны ўспрынялі яе прызначэнне галоўным заатэхнікам, засмяялася:

— Некаторыя шакіраваны. Большасць з нашага выпуску сталі заатэхнікамі-селекцыянерамі. А мне проста пашчасціла, што аказаны такі давер!

На Глыбоччыну за апошнія два гады прыбылі ў аграпрамысловы комплекс 90 маладых спецыялістаў. Амаль усе яны засталіся працаваць у раёне.

Уладзімір САУЛІЧ , «БН»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МАЛАДАЯ сімпатычная дзяўчына-прыгажуня Ірына КАЧАН (на здымку) — родам з Ушач. Пасля заканчэння Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі была накіравана на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика