Двух беларускіх машыністаў цягнікоў выклікалі ў літоўскі суд за кантрабанду
10.01.2013 17:22
—
Новости Общества
|
Двух беларускіх машыністаў цягнікоў выклікалі ў літоўскі суд за кантрабанду 2013-ы год толькі пачаўся, а літоўскія памежнікі ўжо затрымалі некалькі сёлетніх вялікіх партый кантрабандных цыгарэт. Паколькі ўзімку водны шлях для кантрабандыстаў зачынены, нелегальныя партыі перапраўляюць наземных шляхам.
Ажно дзве вялікія партыі цыгарэт знайшлі на памежжы 7-га студзеня. Разам — амаль 5 тыс. пачак марак “Winston”, “Minsk Capital” і “Прэм'ер”. І два вялікія сховы літоўскія памежнікі адшукалі на бягучым тыдні ў цягніках — як у пасажырскім, так і грузавым. Адна партыя "нічыйных" цыгарэт з 600 пачкаў была схаваная ў цягніку Мінск - Вільня дзвюма часткамі ў розных вагонах. "Як часцей за ўсё і адбываецца ў падобных выпадках, ніводны з пасажыраў альбо праваднікоў пра цыгарэты нічога не ведаў і ўласніка кантрабанды не прызнаў", —
Ажно паўтары тысячы пачкаў “Прэм'ера” знайшлі схаванымі ля вентыляцыйнага начыння грузавога лакаматыва. На машыніста цягніка, які нясе адказнасць за стан усяго лакаматыва,
Прычым выпадкі перавозу кантрабанды ў грузавых цягніках нярэдкія — апошні падобны выпадак адбыўся ў канцы снежня. У прыборнай панэлі знайшлі 100 пачкаў, але суд над машыністам яшчэ не прайшоў. "Калі ў 2011-м годзе на мяжы з Беларуссю затрымалі 1 млн 49 тыс. пачкаў, то ў 2012-м — 1 млн 290 тыс.", — паведаміў Еўрарадыё супрацоўнік літоўскага памежнага камітэта Рокас Пукінскас пра тэндэнцыю павялічэння маштабаў кантрабанды. Улічваючы, што ў стандартным пачку 20 цыгарэт, летась літоўскія службоўцы перапынілі кантрабанду амаль 26 мільёнаў цыгарэт з Беларусі! Статыстыка павелічэння колькасці тытунёвай кантрабанды ўражвае. Колькасць кантрабандных пачак цыгарэт, затрыманых літоўскім Памежным камітэтам на мяжы з Беларуссю Такая дынаміка тлумачыцца вельмі высокай выгадай, калі кантрабанду ўсё ж удасца правезці. Па падліках, сярэдні кошт цыгарэт прэміум-класа ў Беларусі амаль у чацвёра меншы, чым у Літве (0,61 еўра і 2,16 еўра ў коштах 2011 года)! Кошты за 20-цыгарэтны пачак прэміум-класа ў 2011 г., у еўра. Крыніца: Eastern Borders Annual Overview 2012, Frontex. Самыя папулярныя кантрабандныя маркі — “Фэст”, “Мінск”, “Прэм'ер”, “Queen”, “NZ” вытворчасці Гродзенскай фабрыкі, працягвае Рокас Пукінскас. Яны займаюць больш за палову нелегальнага рынка цыгарэт у Літве, прыйшло да высновы спецыяльнае даследаванне, праведзенае ў 2011 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась літоўскія памежнікі на мяжы з Беларуссю "злавілі" амаль 26 мільёнаў цыгарэт! |
|