Кiтай падтрымае сацыяльныя праекты. 21.by

Кiтай падтрымае сацыяльныя праекты

11.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь высока ацэньвае ўзровень рэалізацыі сумесных праектаў з Кітаем, заявiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Анатоль Тозiк.

Гэтую акалiчнасць ён адзначыў на перагаворах з кітайскай дэлегацыяй, якую ўзначаліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Гун Цзяньвэй.

Перагаворы адбыліся напярэдадні падпісання міжурадавага беларуска-кітайскага пагаднення аб тэхніка-эканамічным супрацоўніцтве, у адпаведнасці з якім беларускаму боку выдзелены грант на суму 100 млн. юаняў ($ 16 млн.) на чарнобыльскія праекты.

Анатоль Тозік падкрэсліў важнасць таго, каб прынятыя пагадненні былі выніковымі і прыносілі рэальную карысць людзям. Віцэ-прэм’ер адзначыў, што Беларусь і Кітай рэалізуюць маштабныя праекты. «Яны ажыццяўляюцца даволі паспяхова», — лічыць Анатоль Тозік.

У ліку важных праектаў віцэ-прэм’ер назваў узвядзенне гасцінічнага комплексу «Пекін», ход работ ён асабіста інспектуе. «Работы праводзяцца дынамічна і якасна», — канстатаваў віцэ-прэм’ер. Ён таксама акцэнтаваў увагу на ажыццяўленні ў Беларусі аднаго з найбольш маштабных праектаў, якім з’яўляецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь высока ацэньвае ўзровень рэалізацыі праектаў з Кітаем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика