Кіраўнік Полацкага выканкама напісаў прашэнне аб памілаванні. 21.by

Кіраўнік Полацкага выканкама напісаў прашэнне аб памілаванні

13.01.2013 14:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік Полацкага выканкама напісаў прашэнне аб памілаванні

Наша Ніва
Летась арыштавалі некалькіх кіраўнікоў гарадскіх адміністрацый. Кагосьці пачалі судзіць. Хто чакае сваёй чаргі. А некага апраўдалі і вызвалілі.
 
Яшчэ 18 чэрвеня справа экс-мэра Полацка Уладзіміра Тачылы была накіраваная ў Генпракуратуру для перадачы ў суд. Але і да сёння працэс не пачаўся.
 

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пятро Кісялёў, Уладзімір Тачыла напісаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка краіны. І зараз слова за Аляксандрам Лукашэнкам.

Вінавацяць чыноўніка ў тым, што ў 2009 незаконна выдзеліў для сябе і сваіх блізкіх зямельныя ўчасткі ў Полацку ў зоне ахоўванага ландшафту, на тэрыторыі, прылеглай да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Пры гэтым былі перавышаны службовыя паўнамоцтвы, а гісторыка-культурная каш-тоўнасць пашкоджана. Разам з Тачылам па гэтай справе праходзяць яго колішні намеснік Сяргей Куксаў, экс-старшыня Полацкага райвыканкама Валер Палідавец са сваім намеснікам Алегам Ермаковічам. Яшчэ падчас следства шкода ад незаконнай дзейнасці была пакрытая ў поўным аб’ёме.
 
Справу закрылі, але працу страціў

Справа экс-першага намесніка кіраўніка Узды Міхаіла Крукоўскага не была ў ліку гучных.
Яго падазравалі ў крадзяжы будаўнічых матэрыялаў сумесна з кіраўніком аднаго камунальнага прадпрыемства. Сума, якая фігуравала, была нікчэмнай — 800 тысяч рублёў. У выніку крымінальны пераслед у адносінах да Крукоўскага спынілі. Праўда, не ўдакладняецца, на якой канкрэтна падставе — п.2. ч.2 арт.29 КПК. А гэта прадугледжвае або амністыю, або сканчэнне тэрміну даўніны. Але чыноўніцкага крэсла ў райвыканкаме ўжо не вернеш — месца заняў Міхаіл Беразоўскі.
 
А справу экс-мэра Гомеля Віктара Піліпца забралі ў сталіцу. У прэс-службе Следчага камітэта паведамілі, што ніякай дадатковай інфармацыі не будуць даваць да завяршэння расследавання.
 

 
Удакладнілі толькі, што мера стрымання для Піліпца не змянялася — знаходзіцца пад вартай. Яго затрымалі пасля таго, як ён сышоў з пасады мэра. Затрымалі ў межах расследавання крымінальнай справы ў адносінах да службовых асобаў упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама. "За 20 тысяч куплялі кватэры ў дзяржавы, а за 50 перапрадавалі, а грошы — у кішэню", — сказаў тады Лукашэнка пра справу гомельскіх чыноўнікаў.
 
Пасаду Піліпца заняў Пятро Кірычэнка.
 
Вінаваты ці невінаваты?

А былога першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Ігара Васільева пачалі судзіць у снежні. Яго вінавацяць у выманьванні хабару ў 500 тысяч даляраў ад чэшскіх інвестараў. Перадача паловы ад гэтай сумы адбывалася пад наглядам КДБ: з "жучкамі" і схаванымі камерамі.

У Камітэт дзяржбяспекі звярнуўся Васіль Ананьеў. Ён павінен быў перадаць хабар ад замежных бізнэсоўцаў мінскаму чыноўніку. А ён замест гэтага чыстасардэчна напісаў пра ўсё тагачаснаму старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву. На судзе Ананьеў сцвярджаў, што Васільеў ад пачатку працы з чэхамі (канец 2010) адкрыта вымагаў хабар. Адметна, што Ананьеў маўчаў паўтара года. А расказаць пра нячэснага чыноўніка вырашыў на трэці дзень пасля таго, як сам трапіў у СІЗА.
 
Ананьеў падазраецца ў тым, што схіляў мінчанку да перадачы тысяч нявысветленаму супрацоўніку КДБ нібыта за тое, каб не прыцягнулі да адказнасці яе сына. Сам патлумачыў па-іншаму: дапамагаў жанчыне вярнуць грошы, якія ў яе пазычылі.

Іншы сведка, Ігар Смятанін, на судзе выказаў адваротную версію. Ён заявіў, што тыя 500 тысяч даляраў — гэта сума ўзнагароджвання для яго і Ананьева за дапамогу ў рэалізацыі чэшскага інвестыцыйнага праекта. А калі чэхі пачалі марудзіць з выплатай, сталі прыкрывацца Васільевым — маўляў, грошы патрэбныя для высокага чыноўніка. Смятанін грошай не атрымаў, а хутка яго адхілі ад праекта.

Пакуль працэс пераведзены ў закрыты рэжым — заслухваецца сакрэтная інфармацыя з КДБ. А хутка суддзі Аляхновіч давядзецца прымаць рашэнне: вінаваты ці не экс-чыноўнік.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась арыштавалі некалькіх кіраўнікоў гарадскіх адміністрацый. Кагосьці пачалі судзіць. Хто чакае сваёй чаргі. А некага апраўдалі і вызвалілі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика