Самалёты для прэзідэнтаў: Беларусь саступае Расіі, але абышла Украіну
17.01.2013 15:56
—
Новости Общества
|
Самалёты для прэзідэнтаў: Беларусь саступае Расіі, але абышла Украіну У той жа час прэзідэнты Літвы і Латвіі лётаюць разам са звычайнымі пасажырамі, польскі кіраўнік — на лайнеры камерцыйнай кампаніі. Падчас прэс-канферэнцыі 15-га студзеня ў Аляксандра Лукашэнкі пацікавіліся, навошта яму такі дарагі самалёт (пытанне задаў журналіст Радыё "Свабода”).
Нагадаем, эксклюзіўна аздоблены Boeing 767-32K(ER), які раней належаў Туркменбашы, быў выкуплены для кіраўніка Беларусі. У СМІ праходзіла неправераная інфармацыя, што яго цана — ад 124 мільёнаў долараў. Падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнт назваў іншую суму: менш за 100 мільёнаў долараў. Аляксандр Лукашэнка: “А такі новы самалёт каштуе 250–300 мільёнаў пад кіраўніка дзяржавы. Самалёты танна не каштуюць. І каб вы ведалі, у прэзідэнта самалёт — 3-5 гадоў, і яго мяняюць. Туркменскага боку самалёт мы купілі для таго, каб зэканоміць. Паколькі новы ў 2,5 разы даражэйшы за той, што прадаў нам туркменскі бок”. З 2004 года ў Нацыянальным аэрапорце быў запаркаваны эксклюзіўны Boeing 737-8EV(BBJ2). Кошт, паводле некаторых дадзеных, складаў не менш за 100 мільёнаў долараў.
Самалёту, які раней у журналісцкіх колах называлі “прэзідэнцкім”, на дадзены момант усяго 11 гадоў. Адзіная праблема — далёкасць пералёту. Трапіць на ім з першай спробы ў Лацінскую Амерыку, напрыклад, немагчыма. Неабходна дазапраўка. Таму, відаць, і наспела патрэба ў “Боінгу" Туркменбашы. Цікавімся, якія самалёты дазваляюць сабе прэзідэнты з суседніх краін. Кіраўнік Расіі карыстаецца айчынным "Іл-96" 2004-га года выпуску. Праўда, начынка “Ілюшына” зроблена з алігархічным размахам: пазалота на сантэхніцы, каштоўныя камяні на сценах, дызайнерская мэбля. У самалёце ёсць абсталяванне для кіравання Узброенымі сіламі. Кошт самалёта, згодна з некаторымі ацэнкамі, дасягае 300 мільёнаў долараў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч карыстаецца Airbus А-319-115-XCJ (кошт склаў 86 мільёнаў долараў, менш, чым у беларускага калегі). Такі ж самалёт сабе дазволілі прэзідэнты многіх іншых краін: Францыі, Бразіліі, Нямеччыны… Праўда, ходзяць чуткі, што Віктар Януковіч замахнуўся на новы, больш раскошны апарат. Кіраўнік прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта Дар’я Чапак не пацвердзіла і не абвергнула Еўрарадыё гэту інфармацыю. Памочнік дэпутата Рады Віктара Януковіча-малодшага, з якім мы звязваемся, ніколі не быў усярэдзіне прэзідэнцкага лайнера. Памочнік Дзяніс: “А што тычыцца народнага дэпутата Віктара Віктаравіча Януковіча, у яго няма асабістага самалёта. Больш за тое, ён у асноўным карыстаецца падчас пералётаў эканом-класам”. Але па-сапраўднаму ўражвае, як ставяцца да “прэзідэнцкіх” самалётаў нашы прыбалтыйскія суседзі. “У Латвіі папросту няма спецыяльнага самалёта для прэзідэнта, — здзіўляюць Еўрарадыё ў канцылярыі прэзідэнта Латвіі Андрыса Берзіньша. — Не можам сказаць, якімі самалётамі прэзідэнт карыстаецца. Гэта залежыць ад канкрэтнай краіны, куды яму трэба ляцець”. Берзіньш карыстаецца звычайнымі камерцыйнымі авіялініямі, лётаючы разам са звычайнымі пасажырамі. У выпадку візіту за межы Латвіі арандуецца цэлы самалёт. “Спецсамалёта ў прэзідэнта рэспублікі няма”, — гэтак жа паведамляе Еўрарадыё прэс-служба літоўскай прэзідэнцкай канцылярыі. Даля Грыбаўскайтэ, як і кіраўнік Латвіі, аддае перавагу звычайным пасажырскім самалётам. Пасля трагедыі пад Смаленскам, калі загінуў прэзідэнт Качыньскі, усе найвышэйшыя дзяржчыноўнікі Польшчы карыстаюцца самалётамі мясцовай авіякампаніі LOT. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той жа час прэзідэнты Літвы і Латвіі лятаюць разам са звычайнымі пасажырамі, польскі кіраўнік - на лайнеры камерцыйнай кампаніі.
|
|