Што зрабіць, каб у нашай краіне стала менш разводаў?. 21.by

Што зрабіць, каб у нашай краіне стала менш разводаў?

19.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі на тысячу шлюбаў прыпадае ажно 492 разводы. Такія звесткі за 11 месяцаў 2012 года прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.

Людміла ГУЦЬКО, дырэктар адаптацыйна-аздараўленчай установы "Востраў надзеі":

— Па-першае, самі маладыя павінны ўяўляць, для чаго яны сышліся, як яны будуць будаваць сям'ю, што гэта адзін раз і на ўсё жыццё. І тут важную ролю адыгрывае выхаванне. Не перашкодзіла б у школах увесці такі прадмет, як сем'язнаўства. Людзі за мяжой гэтаму шмат увагі надзяляюць, у нас жа будучых мужа і жонку не рыхтуюць да стварэння сям'і, не вучаць падатлівасці, уменню ісці на кампраміс, без якіх у сямейным жыцці ну ніяк. Па-другое, вельмі важны ў гэтай сітуацыі і эканамічны складнік. Добра б было, каб дзяржава давала магчымасць маладым сем'ям будаваць уласнае жыллё з прывязкай да іх заробкаў. А на першы час выдзяляла ім даступнае часовае арэнднае жыллё таксама па прымальных коштах. Умацоўвае шлюбы, па маіх назіраннях, і абрад вянчання.

    Аляксандр АЛЕСІК, прэс-сакратар Беларускага металургічнага завода:

— Сёння людзям прасцей паставіць крыж на былым каханні, пазбавіць магчымасці сваё дзіця расці ў паўнацэннай сям'і, чым вырашыць нейкія праблемы ва ўзаемаадносінах. Большасць проста не ўмеюць выстройваць зносіны. Каб выправіць гэту сітуацыю, я ўвёў бы для старэйшых класаў факультатыў, на якім псіхолаг тлумачыў бы дзецям, як патрэбна ладзіць узаемаадносіны, выходзіць з канфліктных сітуацый. Вельмі важна, каб гэтыя заняткі мелі не тэарэтычны, а практычны напрамак. Прычым патрэбна не толькі мадуляваць канкрэтныя сітуацыі, але і дапамагчы кожнаму вызначыць яго асабісты тып характару і навучыць згладжваць існуючыя недахопы. У дадатак у праграму па літаратуры дабавіў бы больш твораў, якія адлюстроўваюць ролю сям'і ў жыцці чалавека.

    Вольга МАЦЮХОВА, псіхолаг аддзялення дапамогі сям'і ў крызіснай сітуацыі Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей:

— Стварыць сям'ю лёгка, пражыць разам усё жыццё — вялікая праца. Многія маладыя людзі не ўсведамляюць адказнасць за свае дзеянні пры ўступленні ў шлюб. Больш за тое, яны памылкова робяць стаўку на тое, што пасля ўступлення ў шлюб змогуць змяніць свайго партнёра. Праблема ў тым, што ў нашай краіне не вучаць, як жыць у сям'і. Мы шмат часу надзяляем, напрыклад, інтэлектуальнаму развіццю дзіцяці: вучым пісаць, чытаць, замежным мовам, а вось як жыць разам, не вучым. Кансультуючы мужа і жонку, якія звярнуліся па псіхалагічную дапамогу, разумееш, што ў іх адсутнічае паняцце жаночай і мужчынскай псіхалогіі, у чым мы розныя і ў чым аднолькавыя. У школе можна было б увесці курс гендарнай культуры. А ў СМІ прапагандаваць агульначалавечыя каштоўнасці.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі на тысячу шлюбаў прыпадае ажно 492 разводы. Такія звесткі за 11 месяцаў 2012 года прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика