Субсідыі — у парадку чарговасці
19.01.2013
—
Новости Общества
|
Мы стаім у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у сельскай мясцовасці. Але жыллё хацелі б набыць у суседнім раённым цэнтры і з выкарыстаннем аднаразовай субсідыі, на якую ў адпаведнасці з заканадаўствам маем права. Куды ў гэтым выпадку трэба звяртацца і які парадак выдзялення субсідыі? А. Крук, Талачынскі р-н. Згодна з дзейным заканадаўствам субсідыя выдаецца ў парадку чарговасці, устаноўленай зыходзячы з часу прыняцця грамадзян на ўлік асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. Грамадзянам, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права на пазачарговае атрыманне субсідый, субсідыі выдаюцца ў парадку чарговасці, устаноўленай для адпаведных катэгорый грамадзян, зыходзячы з часу прыняцця іх на ўлік асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. Падставай для разгляду пытання аб магчымасці выдзялення субсідыі грамадзяніну з'яўляецца яго заява на імя старшыні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, кіраўніка арганізацыі, у якіх грамадзянін знаходзіцца на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. Адначасова з заявай прэтэндэнт на атрыманне субсідыі падае ў службу субсідзіравання звесткі аб сукупным даходзе і аб маёмасным становішчы заяўніка і членаў яго сям'і, якія разам з ім паляпшаюць жыллёвыя ўмовы. Грамадзянам, якія з выкарыстаннем субсідыі жадаюць пабудаваць або набыць жылыя памяшканні ў населеным пункце не па месцы знаходжання іх на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, памер субсідыі вылічваецца, зыходзячы з устаноўленага ў населеным пункце, дзе будуецца або набываецца жылое памяшканне, гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва 1 кв. м агульнай плошчы жылых дамоў, якія будуюцца з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, але не вышэй за ўстаноўлены ў населеным пункце па месцы выдзялення субсідыі гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва 1 кв. м. Спрэчкі, якія ўзнікаюць пры выдзяленні субсідыі, разглядаюцца вышэйшым мясцовым выканаўчым і распарадчым органам або судом у вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку. Віктар САВІЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы стаім у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у сельскай мясцовасці. Але жыллё хацелі б набыць у суседнім раённым цэнтры і з выкарыстаннем аднаразовай субсідыі, на... |
|