Як Вы лічыце: наяўнасць у сям'і больш за траіх дзяцей — гэта вар'яцтва ці шчасце?. 21.by

Як Вы лічыце: наяўнасць у сям'і больш за траіх дзяцей — гэта вар'яцтва ці шчасце?

23.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна дзяўчына расказала мне, што вельмі хоча, каб у яе было шмат дзяцей. Сямёра як мінімум. І аказалася, што далёка не ўсе здольныя зразумець такую мару...

Тамара Лісіцкая, празаік, тэлерадыёвядучая, маці траіх дзяцей:

— Гэта вар'яцкае шчасце! Гэта шумна і клапотна. Але калі хочацца, каб было шмат дзяцей, то не трэба сумнявацца і думаць, як гэта будзе выглядаць для старонніх. Няхай лічаць вар'ятамі, яшчэ якімі-небудзь... Галоўнае, каб вы не пашкадавалі аб тым, што не дазволілі сабе такое шчасце, як шматдзетнасць, калі была магчымасць.

Сяргей Філімонаў, аўтар тэлепраграмы "Відзьма-нявідзьма":

— Нават і не ведаю, як мне адказаць на вашае пытанне. Таму што ў нашай сям'і ніколі не было столькі дзяцей... І мне невядома, шчасце гэта ці што... Запытаўся б у дзеда, ды ён даўно памёр. У яго шчаслівай сям'і было шасцёра дзяцей. Адно магу сказаць, што колькасць дзяцей у сям'і, на маю думку, ніяк не ўплывае на стан "шчасце-няшчасце". Гэта пачуццё складаецца зусім з іншых рэчаў. Са стасункаў паміж людзьмі, з таго, што адбываецца ў дзяржаве, ці ёсць у людзей магчымасць зарабіць сваёй працай, ці здолее дзяржава забяспечыць тым бацькам, тым дзецям годны ўзровень жыцця, які адпавядае сучасным патрабаванням. Ці дастаткова грошай, каб гадаваць тых дзяцей. Ці дастатковы ўзровень інтэлекту, каб выхаваць дзяцей і яны выраслі без комплексаў. Ну, і гэтак далей. Шмат вонкавых умоў, ды яшчэ ўсяго, што тычыцца асабістых якасцяў бацькоў. Размова бясконцая ды неканкрэтная. Будзеш разважаць-разважаць, а як сутыкнемся з рэчаіснасцю, дык усе тэорыі накрыюцца медным тазам.

Марына Казак, бухгалтар ТАА "Артокс Медыя":

— Я не лічу, што гэта вар'яцтва. У мяне ёсць родная сястра, без якой сваё жыццё я не ўяўляю! Калі мы былі маленькімі (а гэта пастаянныя гульні, якія-небудзь ідэі), нам заўсёды было весела, цікава. Нам ніколі не было ўдваіх сумна. Зараз мы пасталелі, у кожнай ёсць свая сям'я, і мы добра ўсе разам сябруем. Гэта цудоўна, што ў мяне ёсць такі родны чалавек, як сястра. І маці вельмі рада, што ў яе ёсць мы. Што ж датычыцца "больш за трое дзетак", то ў гэтым выпадку ў мяне ёсць выдатны прыклад. У маёй стрыечнай цёткі пяцёра дзяцей! Гэта настолькі дружная і шчаслівая сям'я! Дзеці вельмі добрыя і спагадныя. Гэту сям'ю "вар'яцтвам" я ніяк не магу назваць. Безумоўна, бываюць сітуацыі, калі сям'я не ў сілах вырасціць і выхаваць больш за дваіх дзяцей. І прычыны на тое бываюць розныя. Але ж калі ёсць магчымасць і жаданне, то можна і чацвёра, і пяцёра!.. Праз свой малады ўзрост я змагла адказаць толькі прыкладамі з жыцця. Гэтыя прыклады ў мяне асацыююцца толькі са шчаслівымі сем'ямі. Сама я замужам, і мой муж вельмі хоча, каб у будучыні ў нашай хаце дзіцячы смех быў чуваць не менш чым ад траіх дзетак.

Падрыхтаваў Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна дзяўчына расказала мне, што вельмі хоча, каб у яе было шмат дзяцей. Сямёра як мінімум. І аказалася, што далёка не ўсе здольныя зразумець такую мару...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика