«Белавежская» ў штофах. 21.by

«Белавежская» ў штофах

26.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былі часы, калі на неабсяжных прасторах СССР вялікай папулярнасцю карысталася беларуская гарэлка «Белавежская». Асабліва яе цаніла маскоўскае начальства.

Пра кур’ёзны выпадак, звязаны з «Белавежскай», нядаўна расказаў у час святкавання 60-годдзя майго стрыечнага брата Анатоля Балукова яго швагер Віктар Гукайла, чалавек з вялікім пачуццём гумару.

У Беларусь тады наведаўся міністр абароны СССР маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Усцінаў. У час вячэры сярод бутэлек з рознымі вінамі, каньякамі і віскі паставілі на стол міністра абароны дзве бутэлькі «Белавежскай».

Рука маршала пацягнулася да каньяка «Напалеон», які каштаваў разоў у дзесяць даражэй за армянскі ці грузінскі. Глянуўшы на этыкетку, высокі маскоўскі госць з пагардай дэманстратыўна адставіў яго і ўзяўся за «Белавежскую».

Неўзабаве за размовамі і паміж закускамі два штофы нашай знакамітай гарэлкі апусцелі. І хто б мог падумаць, што маскоўскаму начальству спатрэбіцца яшчэ «Белавежскай». А яе больш не было.

Віктар Гукайла быў у паніцы, бо ён, як старшыня Мінскага аблспажыўсаюза, быў прызначаны адказным за гэтую частку справы. Што рабіць? На шчасце, выручыла знаходлівая афіцыянтка, і на стале зноў з’явіліся дзве пляшкі «Белавежскай».

У перапынку паміж тостамі да Віктара Гукайлы падышоў міністр абароны СССР, даверліва пахлопаў па плячы і з усмешкай прашаптаў:

— А «Петровская» не хуже «Беловежской».

Дзмітрый Усцінаў быў выдатны знаток не толькі ваеннай справы, вялікі гумарыст, але і добры дэгустатар. Яго не змагла абдурыць знаходлівая афіцыянтка, якая ў пустыя пляшкі з-пад «Белавежскай» наліла «Пятроўскай», гарэлкі, падобнай па смаку і колеру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусь тады наведаўся міністр абароны СССР Усцінаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика