Добрая бальніца — у добрых руках. 21.by

Добрая бальніца — у добрых руках

30.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самай "маладой" бальнічнай установе ў Беларусі толькі... 80 дзён. Знаходзіцца яна ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына і мае статус "цэнтральная раённая бальніца". Паколькі слову "маладая" часта надаецца больш шырокі сэнс, не будзе перабольшваннем сказаць, што гэта і самая прыгожая з медустаноў. Напрошваюцца і іншыя параўнанні: самая сучасная, камфартабельная, светлая. А што ўжо цёплая, утульная — ад чаго ў захапленні матулі з дзецьмі і хворыя старэйшага ўзросту...

Але, якія эпітэты ні ўжывай, без добрых спецыялістаў, пяшчотных рук і чулых сэрцаў людзей у белых халатах хвораму чалавеку не будзе хапаць ні таго ж камфорту, ні душэўнага спакою, ні ўпэўненасці ў хуткім выздараўленні. У бальніцы захаваны асяродак выдатных кадраў, пажыццёва адданых абранай прафесіі. Адзін з гэткіх кадраў — галоўная медсястра бальніцы Валянціна Хаданёнак (гл. галоўны фотаздымак). У яе працоўнай кніжцы толькі адзін запіс, зроблены трыццаць гадоў таму. А пацвярджэннем прафесійнага майстэрства Валянціны Іванаўны з'яўляецца таксама і званне лепшага арганізатара сястрынскай справы, атрыманае на адным з абласных конкурсаў.

 

З дня адкрыцця Шаркаўшчынскай бальніцы, яшчэ раз прыгадаем, мінула 80 дзён. Але за гэты час прайшлі кваліфікаваны курс лячэння ўжо больш за тысячу жыхароў райцэнтра і раёна. А яшчэ за гэты тэрмін нарадзілася 19 немаўлят, што мясцовыя статысты паспелі называць усплёскам нараджальнасці. Бо ў сярэднім за год на Шаркаўшчыне з'яўлялася каля 70 немаўлят. Магчыма, гэта толькі супадзенне. Як і той незабыўны і шчаслівы выпадак, калі менавіта ў дзень урачыстага адкрыцця бальніцы на свет з'явіўся новы шаркаўшчынец.

Звычайна ўсе "экскурсіі" па медыцынскай установе тут пачынаюцца з дзіцячага (педыятрычнага) аддзялення. Відаць, таму, што на другім паверсе левага крыла светлыя палаты, гульнявы пакой для маленькіх дзетак — з вялікай колькасцю цацак, шыкоўнай мэбляй і вялікім плазменным тэлевізарам. Не выключаецца і акалічнасць, што ў гэтым аддзяленні працуе сапраўдны "кветнік" маладых урачоў і медсясцёр, якімі кіруе вопытны і з вялікім стажам спецыяліст педыятрыі — Святлана Магалінская.

У бальніцы пяць аддзяленняў, а медперсаналу — амаль 300 чалавек. Сярод іх ёсць некалькі дынастый. Напрыклад, Генрых Качан, адзін са старэйшых медыкаў, і яго сын Павел. Генрых Мікалаевіч — урач-нарколаг і ўрач ультрагукавога выпраменьвання. Сын Павел — хірург, у гэтай установе працуе першы год. Як малады спецыяліст, ён задаволены, што ёсць магчымасць працаваць на сучасным абсталяванні ва ўмовах, якія нічым не саступаюць узроўню сталічных бальніц.

— Нашы спецыялісты не ўтойваюць свайго пазітыўнага настрою на працу, бо бачаць узровень, бачаць, што бальніца забяспечана па апошнім слове тэхнікі", — кажа галоўны ўрач установы Станіслаў Стома. — Зразумела, мы абавязаны мець і лепшыя паказчыкі, і наш калектыў на іх настроены.

Станіслаў Тадэвушавіч падкрэслівае, што і старэйшыя, і маладыя спецыялісты імкнуцца атрымаць вышэйшую ўрачэбную і сястрынскую катэгорыю і ўвесь час праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі. Бо без ведання сучасных тэхналогій і тэндэнцый у медыцыне сёння працаваць нельга.

Сучаснае абсталяванне бальніцы-навасёла сапраўды ўражвае. Вось ужо дзе не пашкадавала дзяржава грошай! Ёсць тут і свой "японскі зонд" — апарат відэафібраскоп. І біяхімічны аналізатар для даследвання крыві, імуна-ферментны, аналізатар глюкозы, два апараты ўльтрагукавога выпраменьвання. А што ўжо казаць пра абсталяванне аперацыйных пакояў, рэанімацыйнага блока, таго ж радзільнага аддзялення! Кабінеты ўсіх спецыялістаў забяспечаны камп'ютарамі і неабходным дыягнастычным абсталяваннем. Нават у псіхатэрапеўтычным аддзяленні, дзе праходзяць курс лячэння ад алкагалізму, нарказалежнасці і тытуню, кабінет забяспечаны апаратам тэстэрапіі. Асаблівы гонар "маладой" бальніцы — водалячэбніца.

— Сярэдні ўзрост сястрынскага персаналу — 38‑40 гадоў, — кажа галоўная медсястра Валянціна Хаданёнак. — Для прыцягнення і захавання нашых спецыялістаў, мы стварылі добрыя ўмовы не толькі для працы, але і для адпачынку. Ёсць вялікая сталовая, наладжваем комплексныя абеды. Як кажуць, медыкі таксама людзі, патрэбен клопат і пра іх.


На фотаздымках: галоўная шаркаўшчынская медустанова нечым нагадвае птушку з распрасцёртымі крыламі; урач-хірург Аксана Селіванава і медсястра вышэйшай катэгорыі Вольга Бахір — спецыялісты работы з апаратурай у эндаскапічным кабінеце; сямейная дынастыя медыкаў — Генрых і Павел Стомы спяшаюцца на чарговую ранішнюю планёрку. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самай "маладой" бальнічнай установе ў Беларусі толькі... 80 дзён. Знаходзіцца яна ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына і мае статус "цэнтральная раённая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика