Тэлефануйце — вам дапамогуць!. 21.by

Тэлефануйце — вам дапамогуць!

30.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Куды звярнуцца ў складанай сітуацыі

Наша жыццё непрадказальнае: сёння ўсё добра, а заўтра можа здарыцца нешта неспадзяванае, здольнае перавярнуць усё нашае існаванне з ног на галаву. Што рабіць у такой сітуацыі чалавеку, калі побач няма нікога, хто мог бы падтрымаць? Куды звярнуцца па падтрымку таму, хто страціў роднага чалавека, працу ці маёмасць? Таму, хто цяжка захварэў ці толькі што выйшаў з месцаў пазбаўлення волі і хоча пачаць новае жыццё?

Для гэтага ў краіне створаны тэлефоны экстраннай псіхалагічнай дапамогі, або, кажучы прасцей, "тэлефоны даверу". Спецыялісты выслухаюць вашу праблему і дадуць рэкамендацыі, як паступіць, запішуць на прыём або падкажуць, куды звярнуцца далей.

"Тэлефоны даверу" ў Мінску

Для дарослых — 8-017-290-44-44, 8-017-290-43-70 (шматканальныя, працуюць кругласутачна).

Для дзяцей і падлеткаў — 8-017-315-00-00 (працуе кругласутачна).

Агульнанацыянальны тэлефон псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім 8-801-100-16-11 (званок бясплатны)

...і абласных цэнтрах:

Брэст — 8-0162-40-62-26 і 8-0162-20-15-55 (кругласутачна);

Віцебск — 8-0212-54-90-24 (кругласутачна);

Гомель — 8-0232-35-91-91 і 8-0232-170 (8 00 — 24 00);

Гродна — 8-0152-170 (8.00 — 24.00);

Магілёў — 8-0222-47-31-61 (кругласутачна) і 8-0222-22-26-81 (8.00 — 20.00 па буднях).

Мабільны тэлефон даверу у Магілёве (Lіfе) — 375-25-602-28-19 (8.00 — 20.00 па буднях).

У Мінску на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя (Даўгінаўскі тракт, 152) працуе кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне, дзе можна па жывой чарзе (з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 14.00) патрапіць на прыём да псіхолага або псіхатэрапеўта. Яго кансультацыя бясплатная, але пры сабе трэба мець пашпарт. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне 8-017-385-90-27 (тэлефанаваць з 9.00 да 15.00).

Жыхары Мінскага раёна і Мінскай вобласці могуць звярнуцца ў "Мінскі абласны клінічны цэнтр "Псіхіятрыя-наркалогія", размешчаны на вул. П. Броўкі, 7. У гэтай установе ёсць аддзяленне псіхалагічнай дапамогі, дзе праводзіцца псіхалагічная дыягностыка і аказваецца псіхатэрапеўтычная дапамога.

Акрамя таго, тут можна атрымаць кансультацыю псіхолага па тэлефоне экстраннай псіхалагічнай дапамогі — 8-017-202-04-01.

Псіхалагічная дапамога ў сталіцы

У кожным раёне Мінска існуюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва далей ТЦСАН, пры якіх працуюць кабінеты псіхолагаў.

У ТЦСАН Першамайскага раёна г. Мінска ёсць тэлефон даверу "Службы дапамогі грамадзянам, якія пацярпелі ад гвалту" — 8-017-280-28-11.

Да псіхолага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна можна звярнуцца па тэлефоне "гарачай лініі" 8-017-223-27-28, па гэтым жа тэлефоне можна запісацца на прыём.

У ТЦСАН Кастрычніцкага раёна праводзяцца бясплатныя кансультацыі псіхолага, прычым не толькі для жыхароў гэтага раёна. Удакладніць расклад працы спецыяліста можна па тэлефоне 219-74-19.

У ТЦСАН Партызанскага раёна можна атрымаць тэлефонную кансультацыю, а таксама запісацца на прыём да псіхолага па нумары 8-017-299-04-98.

У Савецкім раёне сталіцы тэлефон "гарачай лініі" — 8-017-293-66-23.

У Маскоўскім раёне звярнуцца да псіхолага можна па тэлефоне 8-017-372-25-36.

У Фрунзенскім раёне атрымаць тэлефонную кансультацыю псіхолага і запісацца на прыём можна па тэлефонах 8-017-257-05-34 і 8-017-201-04-10.

Тэлефон "гарачай лініі" ў Заводскім раёне — 8-017-296-43-94.

У Цэнтральным раёне тэлефон кабінета псіхолага — 8-017-290-93-44.

Праверана: дазваніцца можна па ўсіх названых нумарах тэлефонаў, хоць часам гэта і патрабуе цярпення.

Яшчэ раз нагадваем, што кансультацыі псіхолагаў ва ўсіх вышэйпералічаных тэрытарыяльных цэнтрах бясплатныя. Акрамя таго, псіхолагі працуюць ва ўсіх тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэспублікі. Атрымаць нумары іх тэлефонаў можна, звярнуўшыся ў мясцовы ТЦСАН.

Святлана БУСЬКО.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша жыццё непрадказальнае: сёння ўсё добра, а заўтра можа здарыцца нешта неспадзяванае, здольнае перавярнуць усё нашае існаванне з ног на галаву. Што рабіць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика