Пашпарт паплечніку Бакіева выдаў Першамайскі РАУС. 21.by

Пашпарт паплечніку Бакіева выдаў Першамайскі РАУС

30.01.2013 20:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пашпарт паплечніку Бакіева выдаў Першамайскі РАУС

Радыё Свабода
Казахскія ўлады выдалі Кіргізстану Пайзулабека Рахманава, які пражываў у Казахстане з пашпартам грамадзяніна Беларусі.

Пайзулабека Рахманава абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Джалал-Абадзе, дзе ён пэўны час быў губэрнатарам, а таксама ў карупцыі (пры прэзыдэнце Бакіеве ён займаў пасаду кіраўніка агенцтва па матэрыяльных рэзэрвах).

Рахманаў, якога Кіргізстан абвясьціў у вышук, быў затрыманы праваахоўнымі органамі Кахзахстану яшчэ ў чэрвені 2012 году, кажа супрацоўнік кіргізскай службы нашага радыё Бакыт Асанаў. Але доўгі час занялі працэдурныя пытаньні экстрадыцыі, і Рахманаў быў выдадзены Кіргізстану толькі сёньня.

Паводле інфармацыі МУС Кіргізстану, Рахманаў карыстаўся пашпартам на імя грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Пазылы Ташбаева, выдадзеным Першамайскім РАУС Менску. Пры гэтым у пашпарт быў уклеены сапраўдны фотаздымак, і ўвогуле, аўтэнтычнасьць пашпарту кіргізскімі праваахоўнікамі пад сумнеў ня ставіцца.

Наяўнасьць беларускага грамадзянства ў Рахманава экспэрты ў Бішкеку тлумачаць ягонай блізкасьцю да Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі і, паводле некаторых зьвестак, таксама атрымаў пашпарт Рэспублікі Беларусь.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наяўнасьць беларускага грамадзянства ў Рахманава экспэрты ў Бішкеку тлумачаць ягонай блізкасьцю два Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі і, паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика