Усюды свае «Сваякі»
02.02.2013
—
Новости Общества
|
Як народны фальклорны ансамбль з Ваўкавышчыны прапагандуе сямейныя каштоўнасці “Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах...” Такія радкі з апавядання Максіма Гарэцкага “Роднае карэнне” прыйшлі на думку, як толькі прыехала ў пасёлак Юбілейны, што ў Ваўкавыскім раёне. Лясы ў гэтых ваколіцах багатыя на грыбы, ягады. Асаблівасць мястэчка яшчэ і ў тым, што жыве тут старадаўняя народная песня. Збірае іх і нясе ў народ дырэктар мясцовага сельскага Дома культуры, а таксама мастацкі кіраўнік ансамбля “Сваякі” Марыя Бачынская. Сёння яе калектыў — візітоўка Ваўкавыскага раёна. “Сваякоў” добра ведаюць не толькі на Гродзеншчыне. Ансамбль — часты госць на фестывалях і конкурсах у Літве і Польшчы. Карэспандэнт “НГ” пабывала ў гасцях у калектыву і рассакрэціла “код” яго папулярнасці.
— Не ведаю, як бы жыла, калі б у маім жыцці не было песні і такога сяброўскага калектыву, — прызнаецца дыспетчар ААТ “Краснасельскаўтатранс”, а ў вольны час — салістка ансамбля Таццяна Карнацэвіч. — Часам бачыш, як родныя людзі жывуць як кот з сабакам. Пра нас такога сказаць нельга. Мы і ў горы, і ў радасці разам. Таццяна спявае ў ансамблі разам са сваім мужам Томашам Карнацэвічам, стрыечным братам Марыі Эдуардаўны. Яна ў час канцэртаў не толькі спявае. Любяць тут яе і як майстра размоўнага жанру і нават называюць сваёй Кларай Новікавай. Яшчэ адна братавая Марына Белая працуе выхавацелем у дзіцячым садку. А самая маладая ўдзельніца калектыву — Таццяна Лабаноўская. “Сваякі” яе, можна сказаць, выгадавалі на сцэне мясцовага клуба. І таму пасля заканчэння школы яна з выбарам прафесіі не вагалася — таксама стала музыкантам. І цяпер выступае ў складзе “Сваякоў”. Яе тут называюць хроснай дачушкай. Пакуль стараюся разблытаць сямейныя сувязі ансамбля, “Сваякі” прапануюць паслухаць старадаўнюю песню, што спявалі яшчэ іх бабулі: “А чыё то жыто? / А чые то косы? / Незвычайнае сугучча галасоў — яшчэ адна адметнасць “Сваякоў”. Сакрэт асаблівага гучання не толькі ў падборы салістаў, але яшчэ і ў еднасці іх агульнай “сваяцкай” сям’і. — Дзяцей адзін у аднаго хрысцім, — расказвае Марыя Эдуардаўна. — Калі патрэбна падмога бульбу капаць ці буракі церабіць, бярэмся за справу талакою. Ад таго і праца хутчэй у руках кіпіць. А потым больш часу застаецца, каб, сабраўшыся за адным сталом, песні паспяваць... Напрыклад, вось гэту: “Мы ці ў радасці, ці ў горы, / Будзем разам на вякі / Нездарма нам людзі кажуць: / Ёсць такія “Сваякі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як народны фальклорны ансамбль з Ваўкавышчыны прапагандуе сямейныя каштоўнасці
|
|