Чым, на ваш погляд, абумоўлены крызіс сям'і, які, відавочна, перажывае наша грамадства?. 21.by

Чым, на ваш погляд, абумоўлены крызіс сям'і, які, відавочна, перажывае наша грамадства?

08.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, летась на 1000 шлюбаў прыпадала 512 разводаў (пазалетась — 445). На 12% (у параўнанні з 2011 г.) зменшылася  колькасць зарэгістраваных шлюбаў.

Ларыса ГУСТОВА, мастацтвазнаўца, дацэнт, кіраўнік Міжнароднага фестывалю Праваслаўных песнапенняў:

— Безадказнасцю абаіх: і мужчын, і жанчын. Сёння не выхоўваецца асоба. Асобу характарызуе асэнсаванне і разуменне доўгу. Пачуццё доўгу перадаецца з генамі і ў той жа час, падобна культуры, яно засвойваецца кожным індывідам з нуля. Зараз жа цалкам размытыя мэты і задачы жыцця грамадства. Сёння галоўная задача — дабрабыт. Аднак вопыт тысячы пакаленняў паказвае, што матэрыяльная мэта не можа быць мэтай жыцця. Калі мэта — толькі дабрабыт, то чалавек не стане асобай, бо ў яго не выхоўваецца пачуццё адказнасці.

Калі мэта жыцця матэрыяльная, а твой муж альбо твая жонка ёй не адпавядаюць, тады становіцца лагічным, што  яго  альбо яе трэба мяняць. Калі духоўных мэт няма ні ў шлюбе, ні ў  жыцці, то ні першае, ні другое не прыносіць задавальнення.

Вячаслаў РАГОЙША, доктар філалагічных навук, прафесар:

— Думаю, прычын некалькі. Першая ў тым, што мы адышлі ад ранейшых сямейных традыцый. У Беларусі шлюб асвячаўся Царквой, і гэта рабіла сям'ю больш моцнай. Сама  каштоўнасць сям'і была большай. Асабліва, калі ў ёй ёсць дзеці. У сям'і ўсё бывае. Няма той хаткі, каб не было звадкі — у народзе ж так гавораць. Але цяпер кожны лічыць, асабліва жанчыны, што яны свабодныя.

Па-другое, раней больш адказна ставіліся і да выбару. Перш чым паслаць сватоў, даведваліся пра род. Калі ў родзе, не дай Бог, быў п'яніца, дзяўчына магла застацца ў дзеўках да канца жыцця. Тое самае, калі, не дай Бог, нехта ў гэтай сям'і быў самагубцам... Глядзелі і на характар, і на матэрыяльны дастатак. У народзе маральныя прынцыпы выпрацаваны былі даўно.  Разбуральна на інстытут сям'і дзейнічае і сённяшняя масавая культура. Увесь час чуеш і чытаеш пра пятых жонак і чацвёртых мужоў вядомых людзей. Муж або жонка сёння ўспрымаюцца як часовыя партнёры, з якімі, калі нешта не так, можна расстацца.  Безумоўна, у аснове ўсяго павінна быць каханне, але да кахання патрэбна яшчэ павага, увага і ўменне саступаць, у нечым, можа і пацярпець. На жаль, сямейныя каштоўнасці ў нас зрушыліся. Надта лёгка стала ажаніцца і надта лёгка — развесціся.  Раней жа і развесціся было няпроста.

Наталля ГУЙВІК, дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве:

— У аснове любой сям'і павінна  быць закладзена духоўнасць. Калі ў сям'і кіруюцца біблейскімі запаветамі, то крызіс ёй не пагражае альбо яго лягчэй пераадолець. Той, у каго больш пакорлівасці, робіць крок насустрач. Трэба ўмець дараваць, не толькі слухаць, але і чуць адзін аднаго. Сям'я — гэта дом, які ствараецца сумеснымі намаганнямі дваіх людзей. Разбурыць яго вельмі лёгка, а аднавіць часам немагчыма.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, летась на 1000 шлюбаў прыпадала 512 разводаў (пазалетась — 445). На 12% (у параўнанні з 2011...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика