112 жыхароў Браслаўскага раёна падпісаліся пад скаргай, якую не чыталі?
13.02.2013 16:34
—
Новости Общества
|
112 жыхароў Браслаўскага раёна падпісаліся пад скаргай, якую не чыталі? ![]() Каб высветліць, ці перавышаў службовыя паўнамоцтвы дырэктар кінатэатра, зварот быў разгледжаны на пасяджэнні грамадскай камісіі па этыцы райвыканкама з запрашэннем зацікаўленых асоб, адзначае загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрасоб райвыканкама Людміла Кастыгова ў артыкуле выдання. "Падчас пасяджэння камісіі было ўстаноўлена, што тэкст калектыўнага звароту састаўлены прадпрымальніцай. ІП указала ў адносінах дырэктара кінатэатра цэлы рад негатыўных фактараў. Апытаныя ж грамадзяне, што ставілі подпісы пад зваротам, былі нават здзіўлены, што дырэктар быццам бы злоўжывае сваімі службовымі паўнамоцтвамі, без падстаў абгаворвае ІП і чарніць яе рэпутацыю. Падпісваючы зварот, яны практычна яго не чыталі, верылі на слова, што толькі дзеля таго, каб пасадзейнічаць працягнуць дагавор арэнды", - адзначае спецыяліст. Факты нетактычных паводзін дырэктара кінатэатра ў адносінах да ІП не пацвердзіліся, і яна папрасіла прабачэння ў яго і грамадзян, якіх увяла ў зман. Дарэчы, у адпаведнасці з арт. 27 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” за падачу заяў, якія ўтрымліваюць паклёп, прадугледжана адказнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калетыўны зварот паступіў у Браслаўскі райвыканкам. У ім было ўказана пра прадузятыя адносіны дырэктара кінатэатра да індывідуальнага прадпрымальніка |
|