Як кіроўцам пазбегнуць аварый у галалёд
14.02.2013
—
Новости Общества
|
Калі на дарозе галалёд, саўладаць з рухам свайго аўтамабіля пад сілу не кожнаму кіроўцу. Як захаваць машыну, а разам з ёй здароўе і жыццё, паведаміў начальнік аддзела ДАІ Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў Міхаіл Ліштван: – На дарозе слізка, часам снег перашкаджае бачнасці. Кіроўцы тармозяць – машыну заносіць, паварочваюць – зноўку заносіць. На выхадныя сур’ёзных аварый у Валожыне не было, але дробязныя пашкоджанні здараліся. – Часцей за ўсё, здаецца, мужчыны трапляюць у надзвычайныя сітуацыі. Ды толькі на гэтых выхадных было не так, – дадае Міхаіл. – Злавілі п’яную кіроўцу-жанчыну, утрыманне алкаголю ў крыві якой было тры с паловай праміле, што амаль у 12 разоў больш за норму (0,3 праміле). Часцей за ўсё не спраўляюцца з кіраваннем машыны вадзіцелі са стажам да трох-пяці гадоў. Каб не трапіць у непрыемную сітуацыю ў зімовае надвор'е, начальнік аддзела даў некалькі парадаў кіроўцам: – Улічвайце ўмовы надвор’я. Калі сіноптыкі абяцаюць снегапад, на наступны дзень – пацяпленне, а потым мароз, то тут і без сіноптыкаў вядома, што гэта да галалёду. – Памятайце пра дыстанцыю да папярэдніх аўтасродкаў. А таксама тармазіце загадзя. – Паколькі, разагнаўшыся ў галалёд, ні вам, ні аўтамабілю не пад сілу адразу спыніцца, рэгулюйце хуткасць у адпаведнасці са здаровым сэнсам. – Сагравайцеся пры дапамозе аўтамабільнай печкі ды гарбаты ў тэрмасе. Ні ў якім разе не ўжывайце моцных напояў. Начальнік аддзела па сакрэце сказаў, што ДАІ цяпер нацэленая на выяўленне нецвярозых кіроўцаў. Будзьце пільныя! Ганна ФІЛІСТОВІЧ, школа маладога журналіста. Фота autocentre.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі на дарозе галалёд, саўладаць з рухам свайго аўтамабіля пад сілу не кожнаму кіроўцу.
|
|