Былога дырэктара сочынскага санаторыя "Беларусь" і яго намесніка трымаюць у следчым ізалятары КДБ. 21.by

Былога дырэктара сочынскага санаторыя "Беларусь" і яго намесніка трымаюць у следчым ізалятары КДБ

21.02.2013 20:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былога дырэктара сочынскага санаторыя “Беларусь” і яго намесніка трымаюць у следчым ізалятары КДБ

Народная воля
Былога дырэктара сочынскага санаторыя “Беларусь” Георгія Саракашыша і яго намесніка Аляксандра Кізіма трымаюць у следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

У амбасадзе Расіі ў Беларусі “Народнай Волі” паведамілі, што дыпмісія атрымала паведамленне ад беларускага боку аб тым, што грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія прапісаны ў Сочы, утрымліваюцца пад вартай у следчым ізаляры КДБ Беларусі. Вядома, што сакратары консулаў ужо наведалі гэтую ўстанову.

Дарадца амбасадара Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў патлумачыў: “Мы, са свайго боку, накіравалі ноту ў МЗС Беларусі і папрасілі забяспечыць сустрэчу з арыштаванымі. Была размова нашых супрацоўнікаў з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры на гэты конт. Будзем спадзявацца, што сустрэча адбудзецца бліжэйшым часам”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У амбасадзе Расіі ў Беларусі "Народнай Волі" паведамілі, што дыпмісія атрымала паведамленне ад беларускага боку аб тым, што грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика