Як гліну прымусіць “спяваць”?
23.02.2013
—
Новости Общества
|
![]() З чытачамі “НГ” сакрэтамі дзеліцца майстар-кераміст Іван САВЕЛЬЕЎ Напэўна вам даводзілася, бываючы на розных кірмашах, фестывалях і народных святах, бачыць розныя цацкі-свістулькі. Больш таго, упэўнена, многія з вас нават спрабавалі падзьмуць у гэтых керамічных “коцікаў”, “птушачак”, “конікаў” і найграць якую мелодыю. Аднак наўрад ці ў вас была магчымасць падгледзець, як і хто гэтыя цуды стварае. Толькі ў “Народнай газеце” сваім вопытам па “ажыўленні” гліны дзеліцца выкладчык факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і кераміст са стажам Іван САВЕЛЬЕЎ. Не ўпэўнена, што ўжо заўтра вы зможаце зрабіць свістульку сваімі рукамі. Але тое, што натхніцеся і, магчыма, пажадаеце ператварыць выраб керамічных музычных інструментаў у хобі — гэта дакладна. Дарэчы, так яно атрымалася і ў самога Івана. Да таго ніколі не займаючыся народнымі рамёствамі, падчас вучобы ў БДПУ імя Максіма Танка ён пазнаёміўся з людзьмі, якія працавалі з керамікай. Пасля — з Іванам Кірчуком, лідарам этна-гурта “Троіца” і яго калекцыяй унікальных народных музычных інструментаў. І захапіўся. — У Беларусі традыцыя вырабу музычных керамічных інструментаў была амаль страчана. Спытаць, як і што рабіць, не было ў каго, — расказвае Іван. — Стаў паўтараць акарыны з Амерыкі, Афрыкі... Аналізаваў іх канструкцыі, радзіўся з музыкантамі і ў выніку напрацаваў уласны матэрыял. Сёння вырабляю керамічныя флейты, барабаны, свістулькі, акарыны. Дарэчы, захапіўшыся вырабам керамічных музычных інстументаў, Іван і з жонкай сваёй пазнаёміўся. Цяпер спрабуюць захаваць гэтую традыцыю разам. А ў памочніках — гадавалае дзіця, якое сваімі маленькімі ручкамі ўжо ціскае гліну. Сярод іх керамічных цудаў не толькі традыцыйныя музычныя “коцікі” ды “птушачкі”, але і інструменты зусім незвычайнай формы. — Лічыцца, што сур’ёзныя канструкцыі флейтавых могуць мець толькі форму яйка, а з інакшай яны проста не будуць гучаць, — расказвае Іван. — Аднак мы з жонкай абверглі гэтае меркаванне, стварыўшы шэраг інструментаў унікальных форм. Як сцвярджае Іван, керамічныя музычныя інструменты заўсёды былі неад’емным элементам духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа. Цацкі-свістулькі знаходзяць на раскопках курганоў і гарадзішчаў яшчэ часоў жалезнага веку. Свістулькі — мініяцюрныя канструкцыі ўдасканаленых флейтавых інструментаў, такіх як акарына, напрыклад. Але і каб іх паўтарыць, трэба мець элементарныя навыкі працы з матэрыялам, добра ведаць тэхналогію, мець матэрыял, печ для абпальвання і валодаць некаторымі сакрэтамі гэтага старажытнага мастацтва. Некаторымі з іх майстар падзяліўся з чытачамі “НГ”. Майстар-клас ад кераміста Івана САВЕЛЬЕВА Звонкая птушка
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З чытачамі “НГ” сакрэтамі дзеліцца майстар-кераміст Іван САВЕЛЬЕЎ Напэўна вам даводзілася, бываючы на розных кірмашах, фестывалях і народных святах, бачыць... |
|