У Мядзеле і Вілейцы плануюць аптымізацыю сельсаветаў
28.02.2013
—
Новости Общества
|
МЯДЗЕЛ. Ад 23 лютага пачалося грамадскае абмеркаванне па аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства сельсаветаў раёна. Плануецца аб’яднаць Слабадскі і Старагабскі сельсаветы ў Слабадскі сельскі Савет з цэнтрам у вёсцы Слабада. Прапрацаванае пытанне аб’яднання Занарацкага і Сырмежскага сельсаветаў у адзін з цэнтрам у вёсцы Занарач. Плануецца аб’яднаць Сваткаўскі і Княгінінскі сельсаветы. Цэнтр аб’яднанага сельсавета намечаны ў Сватках. У вызваленых будынках сельсаветаў плануецца ў абавязковым парадку пакінуць памяшканне для прыёму грамадзян, выдачы дакументаў і даведак для насельніцтва па спецыяльным графіку. Падрабязней пра ўсё – на сайце Вывучэнне меркаванняў грамадзян будзе праходзіць на працягу месяца, пачынаючы з 23 лютага. Меркаванні прапануецца падаваць у пісьмовай форме ў раённы выканаўчы камітэт (222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1) з пазнакай “Вывучэнне меркавання грамадзян” або на электронны адрас: ideologm@mail.ru ВІЛЕЙКА. Для вывучэння грамадскага меркавання вылучаныя папярэднія прапановы па аптымізацыі сельсаветаў. Згодна з імі, застануцца дзевяць сельскіх Саветаў: Куранецкі, Людвіноўскі, Ільянскі, Вязынскі, Нарачанскі, Любанскі, Даўгінаўскі, Іжанскі, Хаценчыцкі. Меркаванні грамадзян будуць вывучаць адзін месяц з даты апублікавання паведамлення ў сродках масавай інфармацыі і яго размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт. На сайце Вілейскага райвыканкама гэта інфармацыя з’явілася 5 лютага. Падрабязней з ёй можна пазнаёміцца на сайце Вілейскага райвыканкама. Свае меркаванні можна падаць у пісьмовай форме ў райвыканкам (г. Вілейка, вул. Партызанская, 40. З пазнакай “Вывучэнне меркавання грамадзян”) або на электронны адрас: vileyka-rec@mail.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МЯДЗЕЛ. Ад 23 лютага пачалося грамадскае абмеркаванне па аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства сельсаветаў раёна. |
|