20 працэнтаў да заробку
13.03.2013
—
Новости Общества
|
Гэты маленькі факт, як ніякі іншы, сведчыць аб той увазе, якая надаецца парадку ў майстэрнях. Да птушкафабрыкі далучаны 4 сельгасфіліялы, каля 10 тысяч гектараў зямлі. Шмат тэхнікі, але яе не бачна на двары майстэрняў. У гаражах схаваны ўсе 10 камбайнаў, 36 трактароў, машыны. У самы вялікі мароз у боксах плюсавая тэмпература, і тэхніка заводзіцца без праблем. У канцы працоўнага дня кожны механізатар наводзіць парадак на сваім месцы. Загадчыкі майстэрань Іван Гараповіч і Алег Бранеўскі выстаўляюць у сувязі з гэтым каэфіцыент працоўнага ўдзелу. Даплата за парадак — да 20 працэнтаў. Ёсць тут і свае лідары. Гэта механізатары Валерый Дайлідзёнак, Валерый Сярдзюк, а таксама вадзіцелі Генадзь Сіманковіч і Генадзь Шубнік. Дзякуючы такой пастаноўцы работы ў сельгасфіліяле птушкафабрыкі адрамантаваны ўвесь прычапны інвентар да пасяўной. Цяпер чакаюць надвор’я для яго выпрабавання, абкаткі. Владимир САУЛИЧ, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Па-першае, яны замыкаюцца і няма доступу да гаручага ў нерабочы час, —каменціруе галоўны інжынер Святаслаў Сырапятка. — А па-другое, калонкі захаваны ад...
|
|