Клёвая затока
16.03.2013
—
Новости Общества
|
Наколькі папулярнае ў нас захапленне падлёднай лоўляй рыбы, красамоўна сведчыць вялікая колькасць рыбакоў у зімовы дзень на невялікім азярцы паблізу вёскі Новы Быхаў. Нярэдка гэтых людзей з вудамі-мармышкамі тут каля тысячы! Бывае, як кажуць рыбакі-сведкі, на адным квадратным лядовым метры сядзяць па 3-4 чалавекі. Гэтае месца спрадвеку носіць назву Затока. Насамрэч яно — невялікае азярцо, утворанае ад старога рэчышча, якіх шмат на Дняпры. Да Затокі зручна дабірацца: яна адразу за вёскай. Спусціўся з гары — і расчахляй вуды! Недарэмна аматары падлёднай лоўлі ў Магілёве, Рагачове альбо Бабруйску, не кажучы пра Быхаў, калі пачуюць пра Затоку, пачынаюць лёгка нервавацца: больш клёвага (у любым сэнсе) месца тут не знайсці. А калі яшчэ і загадзя сюды не прыехаць, можна наогул застацца без асабістай лункі. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наколькі папулярнае ў нас захапленне падлёднай лоўляй рыбы, красамоўна сведчыць вялікая колькасць рыбакоў у зімовы дзень на невялікім азярцы паблізу вёскі Новы...
|
|