Іншае жытло можна атрымаць, купіць, пабудаваць.... 21.by

Іншае жытло можна атрымаць, купіць, пабудаваць...

19.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы жывём у вельмі старым доме, і зараз камісіяй выканкама вырашаецца пытанне аб прызнанні яго не адпаведным вызначаным санітарным і тэхнічным патрабаванням. У выпадку прызнання дома непрыдатным для пражывання якія правы будуць мець жыльцы?

С. Л., г. Віцебск.

У адпаведнасці з падп. 1.1.3 арт. 35 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь пражыванне ў жылым памяшканні, прызнаным не адпаведным санітарным і тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў, з'яўляецца адной з падстаў для прызнання грамадзян асобамі з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў і пастаноўкі ў вызначаным парадку на кватэрны ўлік.

Артыкулам 111 кодэкса прадугледжана таксама, што грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў і жылыя памяшканні якіх (у тым ліку тыя, што належаць ім на праве ўласнасці) у выніку надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, баявых дзеянняў і актаў тэрарызму сталі непрыдатнымі для пражывання, маюць права на атрыманне ў вызначаным парадку жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.

Акрамя таго, для грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных у вызначаным парадку непрыдатнымі для пражывання, устаноўлены льготы на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выпадку выказвання імі жадання пабудаваць або набыць ва ўласнасць добраўпарадкаванае жыллё.

Так, згодна з падп. 1.2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 года № 13 "Аб некаторых пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" названыя грамадзяне маюць пазачарговае права на атрыманне ў вызначаным парадку льготных крэдытаў. Гэтым указам ім дадзена таксама права (падп. 1.3) на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту і аднаразовай бязвыплатнай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Віктар САВІЦКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у вельмі старым доме, і зараз камісіяй выканкама вырашаецца пытанне аб прызнанні яго не адпаведным вызначаным санітарным і тэхнічным патрабаванням. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика