Букет падатковых парушэнняў ІП. 21.by

Букет падатковых парушэнняў ІП

19.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэлы букет парушэнняў выявілі ў Наваполацку супрацоўнікі падатковай інспекцыі пры правядзенні аператыўнай праверкі дзейнасці аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў горада.

У прыватнасці, у памяшканні крамы, дзе ажыццяўлялася рэалізацыя мэблі, міжпакаёвых дзвярэй, вокнаў ПВХ за наяўны разлік, не было ўстаноўлена касавае абсталяванне. У ходзе праверкі былі канфіскаваныя дагаворы, заключаныя з пакупнікамі, якія сведчаць аб прыняцці ад пакупнікоў наяўных грошай як у якасці перадаплаты, так і ў выглядзе чарговых плацяжоў за рэалізаваныя тавары. Агульная сума грошай, прынятых з парушэннем устаноўленага парадку іх прыёму, склала больш як 115 мільёнаў рублёў. У адпаведных уліковых дакументах прадпрымальніка гэтая сума не была адлюстравана.

Яшчэ адно парушэнне: у краме прадпрымальніка ажыццяўлялася рэалізацыя мэблі на агульную суму 159,6 мільёна рублёў без дакументаў, якія пацвярджаюць яе набыццё. Матэрыялы праверкі ў дачыненні да ІП накіраваны ў гаспадарчы суд Віцебскай вобласці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлы букет парушэнняў выявілі ў Наваполацку супрацоўнікі падатковай інспекцыі пры правядзенні аператыўнай праверкі дзейнасці аднаго з індывідуальных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика