Зразумець і адказаць. 21.by

Зразумець і адказаць

19.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыяльныя размоўнікі на англійскай, нямецкай і французскай мовах падрыхтуе Беларуская чыгунка для сваіх работнікаў.

— Такая літаратура павінна дапамагчы нашым супрацоўнікам пераадолець моўны бар’ер у зносінах з замежнымі гасцямі. У першую чаргу гэта тычыцца праваднiкоў пасажырскіх цягнікоў і персаналу чыгуначных вакзалаў, — паведамілі ў прэс-службе арганізацыі. — Тэматыка размоўнікаў будзе складзена з улікам спецыфікі гэтых чыгуначных прафесій. Тыраж кніг вызначыцца зыходзячы з штата работнікаў.

Выданне гэтых размоўнікаў стане часткай работы Беларускай чыгункі па падрыхтоўцы да правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Беларуская магістраль вывучае вопыт замежных калег, чые краіны ўжо праводзілі міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы такога ўзроўню. Да прыкладу, вопыт выдання размоўніка для чыгуначнікаў ёсць у нашых украінскіх суседзяў. Акрамя таго, плануецца, што працаўнікі чыгункі, якія будуць занятыя абслугоўваннем замежных гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату, пройдуць навучанне на курсах замежных моў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускіх чыгуначнікаў навучаць гаварыць на замежных мовах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика