На АТС “Зубраня” пачалі мяняць парадак набору нумароў. Замест першых двух лічбаў 48 у нумары трэба набіраць 22.
Гэта АТС абслугоўвае Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, некаторыя здраўніцы і бліжэйшыя вёскі.
У самім цэнтры “Зубраня” нумарацыя пачала мяняцца з 19 сакавіка.
– Гэта работа праводзіцца ў сувязі з мадэрнізацыяй тэлефоннай сеткі і пераключэннем нумарной ёмістасці на сучасную мультымедыйную платформу IMS, – паведаміў вядучы спецыяліст па маркетынгу Мядзельскага РУЭС Дзмітрый Яноўскі. – Гэта платформа дазволіць абанентам карыстацца такімі сучаснымі паслугамі сувязі як CLIP, “Музычны марафон” і іншымі.