Ніна Стужынская. Кандыдат гістарычных навук. Аўтар кнігі “Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг” (Вільня, 2000; Вільня, 2011; Мінск, 2012). Лаурэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра. Нарадзілася ў весцы Глінная-Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру і дактарантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковыя стажыроўкі прайшла ў Варшаўскім універсітэце і Свабодным універсітэце Берліна. Выкладала ў БДУ і Інстытуце парламентарызма і прадпрымальніцтва. Сфера навуковых інтарэсаў — беларуская гісторыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, гісторыя грамадзянскай вайны, антысавецкага сялянскага паўстанцтва і партызанкі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя.
| Андрэй Кіштымаў. Нарадзіўся ў 1954 годзе. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Кандыдат гістарычных навук. Тэма абароненай у 2001 г. кандыдацкай дысэртацыі — “Беларусь на выстаўках ХІХ — пач. ХХ ст.”. У сфэру навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя этнічнай самасвядомасьці, канфэсійная гісторыя, пытанні гістарыяграфіі і гісторыі беларускай гістарычнай навукі. Выкладчык Беларускага калегіюма. Дацэнт Інстытута парламентарызма і прадпрымальніцтва (Мінск). Надрукаваў больша за 250 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Германіі, ЗША, Польшы, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Кіргізіі. Адзін з аўтараў Handbuch der Geschichte Weissrusslands (Gottingen, 2001) і тома “Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)” (Мінск, 2005) у шасцітомной “Гісторыi Беларусі”. Аўтар серыйных выданняў “Нашы славутыя землякі” и “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
|