Выстава маладзечанкі Вольгі Бабурынай адкрылася ў Вільні
26.03.2013
—
Новости Общества
|
![]() Майстар выцінанкі ў віленскай гарадской Ратушы прадставіла работы, прысвечаныя Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека ў. Адкрыццё прайшло ў панядзелак, 25 сакавіка. Пры дапамозе паперы і нажнічак мастачка ілюстравала кожны з трыцацці артыкулаў Дэкларацыі. Упершыню выстава гэтых работ прайшла ў снежні ў Мінску. У Вільні выцінанкі Вольгі Бабурынай выстаўляюцца ў межах тыдня беларускай культуры. Больш 25-і гадоў жыцця мастачка прысвяціла гэтаму віду мастацтва. Спадарыня Вольга скончыла маладзечанскую мастацкую школу, а таксама каледж імя Агінскага па кірунку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастачка – студэнтка аднаго з першых набораў на гэты кірунак. Яе настаўнікам была Вікторыя Чырвонцава. Пасля года навучання Вольга Бабурына пераехала ў Гродна, дзе працягнула навучанне ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы. Цяпер жыве і працуе ў Мінску. Спадарыня Вольга (злева) падчас адкрыцця выставы. – Выцінанка – традыцыйны беларускі від выстрыгання з паперы, якія адметны сярод іншых, – заўважыла спадарыня Вольга падчас адкрыцця выставы. – Наша выцінанка адрозніваецца ад польскай і ўкраінскай: у яе ёсць свае асаблівыя прыкметы, свая стылізацыя. Мастачка імкнецца папулярызаваць менавіта традыцыйную выцінанку, у якой для працы выкарыстоўваюцца толькі нажнічкі і папера. Ніякіх ножыкаў ці спецыяльных прабойнікаў. – Новая выстава – гэта спроба аб’яднаць традыцыі і сучаснасць, – падкрэслівае мастачка. – Каб захаваць любое традыцыйнае мастацтва, яго трэба прыстасоўваць пад сённяшні дзень. Пры дапамозе Дэкларацыі я паспрабавала надаць выцінанцы больш сучасныя формы. Шчыра кажучы, на пачатку працы цяжка было ўявіць, ці магчыма ілюстраваць усе 30 артыкулаў. Спадарыня Вольга засталася задаволеная вынікам. Прызнаецца, што калі цяпер глыдзіць на свае работы, то не хочацца нічога мяняць і выпраўляць. У размове з карэспандэнтамі “РГ” мастачка падзялілася ўспамінамі пра свой родны горад. – У Маладзечне я бываю досыць часта, – распавяла спадарыня Вольга. – У мяне там жывуць маці і сястра. Разам са сваімі працамі была год таму, калі маёй настаўніцы Вікторыі Мікітаўне спаўнялася 75 гадоў. Тады ж у Маладзечне праходзіў рэгіянальны фестываль па выцінанцы. Давялося тады быць у журы конкурса. Спадзяюся, што цягам наступнага года атрымаецца наладзіць выставу. Артыкул 1. Артыкул 5. Артыкул 8. Артыкул 13. Артыкул 16. Артыкул 14. Аляксандра ПАРАХНЯ, Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Аляксандры ПАРАХНІ. Чытайце таксама: 26.03.2013. 25.03.2013. 15.03.2013. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстар выцінанкі ў віленскай гарадской Ратушы прадставіла работы, прысвечаныя Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека ў. Адкрыццё прайшло ў панядзелак, 25... |
|