Што асабiста для вас значыць Дзень яднання народаў Беларусi i Расii?
02.04.2013
—
Новости Общества
|
Усякае добраахвотнае аб'яднанне ўжо само па сабе справа добрая, якое служыць будучыні нашых народаў. У дзевяностыя гады адбылася грандыёзная геапалітычная катастрофа, у выніку якой не толькі разваліліся Савецкі Саюз і Югаславія, два слупы славянскага і еўразійскага свету, але і свет у цэлым стаў набываць выродлівыя рысы аднапалярнасці. Войны і катаклізмы, якія рушылі за гэтым, — нішто іншае, як імкненне аднавіць справядлівую раўнавагу. Я як беларус ганаруся тым, што ініцыятарам мірных аб'яднальных працэсаў на постсавецкай прасторы стала наша Рэспубліка і яе Прэзідэнт. 2 красавіка для мяне хутчэй не свята, а пункт адліку новай рэальнасці вяртання да моцнай і вольнай дзяржавы, дзе чалавек сябе адчувае чалавекам, а не рабом алігархаў, дзе ў маіх дзяцей і ўнукаў ёсць прадказальная будучыня, а ў мяне годная старасць, а не тэрмін дажывання. І ўсе гэтыя спадзевы я злучаю з будучыняй Саюзнай дзяржавы. Нацыянальнай самабытнасці, гісторыі, мовы, культуры пазбавіцца немагчыма, народ гэта наперакор усяму захавае і прыстасуе да новых рэальнасцяў. У немцаў ніхто не адняў іх нямецкасці, як ні імкнуліся ўсе паваенныя гады, а ў яўрэяў іх яўрэйскасць спрабуюць выбіць ужо некалькі тысяч гадоў. І які вынік? Гэта да таго, што, маўляў, будаўніцтва новага Саюза прывядзе да страты беларускай дзяржаўнасці і культуры. Усе гэтыя заявы не шчырыя. Калі дзяржаўнасць і культура ёсць, яны нікуды не знікнуць, а яны ў беларусаў ёсць! Вялікае робіцца павольна і непрыкметна, як расце чалавек. Упэўнены, пройдзе яшчэ адно-два пакаленні, і мы будзем жыць у новай рэальнасці, імя якой Раўнапраўны Саюз народаў Еўразіі.![]() ![]() Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі асабіста для мяне значыць вельмі шмат. Па сутнасці, мая сям'я і ёсць увасабленне гэтага яднання. Я беларус, жонка — руская, жыву ў Маскве, часта бываю ў Беларусі. Сын вучыцца ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце на факультэце паліталогіі і, натуральна, цікавіцца беларуска-расійскімі адносінамі. Мы ўсе зацікаўлены ў іх паляпшэнні. Павінен сказаць, многія ў Расіі пільна сочаць за тым, што адбываецца ў Беларусі, як працуе беларуская эканамічная мадэль, як і чым жывуць простыя людзі. Што да будучыні Саюзнай дзяржавы, то тут, вядома, не ўсё бясхмарна, аднак і тэндэнцый да яе разбурэння я не бачу. Аб'яднальныя працэсы цяпер у свеце больш запатрабаваны, чым раз'яднальныя. Асабліва гэта відаць падчас сусветнага крызісу. У Саюзнай дзяржаве ўжо выпрацавана пэўная мадэль, засталося ісці да яе ажыццяўлення. ![]() Я не задумваюся, да якога народа належу: беларускага альбо рускага. Напэўна, таму, што нарадзіўся і вырас у Савецкім Саюзе, і мне бліжэй тое, што ёсць агульнага. І расіяне, і беларусы аднолькава для мяне дарагія. Раз'яднаць беларусаў і рускіх немагчыма, бо мы надта доўга жылі разам у адной вялікай краіне, і ў свядомасці многіх людзей гэта так і засталося. Разам з тым, калі я перасякаю беларускую мяжу, мяне ахоплівае адчуванне вяртання дадому. Можа, таму, што гэта адбываецца вельмі рэдка — толькі раз на год. З асаблівым пачуццём я ўглядаўся ў родныя мясціны і з космасу. Убачыць Беларусь удалося далёка не адразу. Чамусьці, калі арбіта праходзіла далёка ад нашых мясцін, над Мінскам было сонечна, а як толькі арбіта набліжалася, адразу зацягвалася ўсё аблокамі. І толькі ў апошні месяц палёту мне ўдалося зрабіць здымкі Мінска і роднага Чэрвеня, чаму я невыказна быў рады! Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для беларускіх і расійскіх анколагаў Саюзная дзяржава мае практычнае значэнне. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і... |
|