"Звязда" ўключыла "Фарсаж"
07.05.2013
—
Новости Общества
|
Рэкламнае агенцтва "РR" своеасаблівым чынам павіншавала айчынную прэсу з прафесійным святам: пад яго патранажам прайшоў чэмпіянат па картынгу сярод СМІ. Гоначныя шлемы і пальчаткі прымерылі на сябе і журналісты "Звязды". У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 14 каманд з самых розных сродкаў масавай інфармацыі: сайтаў, газет, радыё- і тэлекампаній. Спаборніцтвы праходзілі на аўтадроме картынг-клуба "Фарсаж", што знаходзіцца каля Палаца спорту і складаліся з трох этапаў. У першым выступалі абсалютна ўсе заяўленыя ўдзельнікі. Суддзі фіксавалі лепшы час на крузе і выбіралі лепшага гоншчыка ў кожнай з рэдакцый. Далей — два паўфіналы з удзелам самых хуткіх. А лепшыя з лепшых сустрэліся ў фінале, дзе і быў вызначаны пераможца. Каманда "Звязды" была заяўлена на турнір у складзе чатырох чалавек: Вікторыі Астроўскай, Марыны Бегунковай, Івана Хвіра і Яраслава Лыскаўца (і з аднымі правамі кіроўцы на ўсіх). Нягледзячы на гэта, да фінішу дайшлі абсалютна ўсе "звяздоўцы". А лепшым гоншчыкам "Звязды" ў паўфінале стала фотакарэспандэнт Марына Бегункова. У пераважна мужчынскім паўфінале прадстаўніцы рэдакцыі крыху не хапіла да праходу далей па сетцы спаборніцтваў. Затое хапіла адрэналіну і пазітыўных эмоцый. Вынік для першага разу аказаўся неблагім, і ўдзельнікі спадзяюцца праз год усё ж такі скласці сапраўдную канкурэнцыю сваім калегам. Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкламнае агенцтва "РR" своеасаблівым чынам павіншавала айчынную прэсу з прафесійным святам: пад яго патранажам прайшоў чэмпіянат па картынгу сярод СМІ....
|
|