Увага, падпісчыкі!. 21.by

Увага, падпісчыкі!

23.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо пачалася падпіска на другое паўгоддзе 2013 года. Мы вельмі ўдзячны тым, хто па-ранейшаму застаецца разам з нашай газетай і тым, хто толькі адкрывае яе для сябе. Нагадваем, што ў гэтай падпісной кампаніі мы праводзім конкурс сярод індывідуальных падпісчыкаў, з умовамі якога можна азнаёміцца ў 77-м нумары газеты "Звязда" ад 25 красавіка. Галоўныя прызы — халадзільнік "Атлант" і 10 лічбавых цюнараў. Не застаюцца без увагі і нашы ведамасныя падпісчыкі, паштальёны і кіяскёры.

Днямі на нарадзе, якая адбылася ў будынку Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, рэдакцыя ўзнагародзіла памятнымі падарункамі лепшых падпісчыкаў сярод арганізацый гэтага раёна. Імі сталі Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Я. Купалы, Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, Упраўленне адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна  г.  Мінска, Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж. Дзякуем усім чытачам за цікавасць да жыцця нашай Беларусі, за любоў да роднай мовы і культуры!

Падпіска — самы надзейны спосаб рэгулярна атрымліваць любімую газету, быць у курсе самай актуальнай і дакладнай інфармацыі, у цэнтры падзей ва ўсіх галінах жыцця. Падпісацца на другое паўгоддзе 2013 года можна ў любым аддзяленні "Белпошты" ці кіёску "Белсаюздрук" да 27 чэрвеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо пачалася падпіска на другое паўгоддзе 2013 года. Мы вельмі ўдзячны тым, хто па-ранейшаму застаецца разам з нашай газетай і тым, хто толькі адкрывае яе для сябе....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика