Прапануюць паслугі “Гасцініцы выхаднога дня”
13.06.2013
—
Новости Общества
|
Новую паслугу прапануе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. “Гасцініца выхаднога дня” прызначаная для сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды і маладыя інваліды. “Падобную паслугу аказваюць ў некаторых раёнах, вырашылі паспрабаваць яе ўкараніць і мы”, – паведаміла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Марына Чарняўская. Яна будзе працаваць у першую і трэцюю суботы месяца ад 9 да 13 гадзін. На гэты час бацькі з усяго раёна могуць пакінуць сваіх сына ці дачку з інваліднасцю ўзростам ад 14 і да 31 года. Заяўку трэба падаваць за тры дні. Па інфармацыю можна звярнуцца па нумарах 8(01797) 53-4-32, 55-3-55. Паслуга бясплатная. Аказваецца яна ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, якое размешчанае ў будынку Мядзельскай паліклінікі. Дзяцей бацькі павінны даставіць сюды самі. Падчас знаходжання ў “Гасцініцы выхаднога дня” будуць працаваць розныя гурткі, арганізаваны вольны час. Аддзел інфармацыі. Фотаrian.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новую паслугу прапануе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
|
|