У Вілейцы святочныя мерапрыемствы расцягнуцца на тры дні
01.07.2013
—
Новости Общества
|
![]() Мерапрыемствы ў рамках Свята горада, прысвечанага Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачнуцца 1 ліпеня. У гэты дзень у Вілейцы ўстановяць малую архітэктурную форму ў памяць пра паэта Івана Лашутку. Гэта будзе элемент дэкаратыўнай клумбы ў выглядзе пяра белага гусака. Прысвечана гэта падзея да 80-годдзя з дня нараджэння паэта і пройдзе ў рамках праекта "Незабыўныя імёны Вілейшчыны”, паведаміла дырэктар Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання пры аддзеле культуры Таццяна Захарыч. Іван Лашутка – аўтар трох зборнікаў вершаў, многія з яго твораў пакладзены на музыку. Адкрыццё малой архітэктурнай формы адбудзецца 1 ліпеня ў 17.00. Яе установяць на вуліцы Камарова, каля дома, дзе жыў Іван Іосіфавіч. Потым там жа распачнецца літаратурна-музычная прэзентацыя “Я вершу свой лес давяраю”, на ёй прагучаць вершы паэта і песні на яго словы ў выкананні мясцовых аўтараў. А працяг яе адбудзецца ў 18.30 у Палацы культуры. Вядучым мерапрыемства стане артыст Беларускага радыё Алег Вінярскі. Пасля заканчэння літаратурна-музычнай прэзентацыі там жа адбудзецца сустрэча з кампазітарам Леанідам Левашкевічам у рамках праекта “Славутыя землякі”. Гэта ўраджэнец вёскі Куранец, які жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу. На працягу шмат год узначальвае творчую садружнасць “Маэстра”, якую часам называюць “Віртуозы Пецярбурга”. Яна аб’ядноўвае не толькі расіян, але і большасць этнічных беларуса. У складзе творчай садружнасці – вядомыя музыканты, кампазітары, мастакі, паэты. У выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Андрэя Бараненкі прагучаць музычныя творы Леаніда Левашкевіча. 2 ліпеня ў 18 гадзін ля Дрэва сяброўства сустрэча делегацый з гарадоў-пабрацімаў, адбудзецца адкрыццё двух новых гербаў, канцэртная програма. У 19 гадзін на Вілляніным хутары распачнецца фестываль клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Вілейкі, Смаргоні, Мінска. 3 ліпеня ў 11.30 на плошчы Свабоды ўскладуць кветкі да помніка воінам-вызваліцелям Вілейкі. Ва ўрочышчы “Дубаўка” ў 12 гадзін адкрыюць свята “Зямля з блакітнымі вачымі”. У адкрыцці за чатыры хвіліны пакажуць асноўныя этапы дзяржаўнасці Беларусі. У канцэртнай праграме выступяць лепшыя творчыя калектывы горада і раёна. Пройдуць выставы-продаж вырабаў народных майстроў, забаўляльна-гульнявая праграма для дзяцей, спартыўныя спаборніцтвы. У 20 гадзін на плошчы Леніна адбудзецца канцэртная праграма “Танцуючы горад", у 21.30 – рэтра-канцэрт “Назад у СССР”. Прагучаць песні ў суправаджэнні ВІА. У 22.55 віляйчане далучацца да ўсеагульнай акцыі “Спяём гімн разам”, пасля чаго, у 23 гадзіны – святочны феерверк і канцэрт Сяргея Славянскага. Аддзел інфармацыі. Фота forum.globus.tut.by
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемствы ў рамках Свята горада, прысвечанага Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачнуцца 1 ліпеня. |
|