Прынады ад шаленства бяспечныя для людзей
06.07.2013
—
Новости Общества
|
![]() Раней “РГ” пісала аб прынадах ад шаленства. У пачатку лета ветэрынарныя службы раскідваюць адмысловыя вакцыны над беларускімі лясамі, каб уратаваць дзікіх жывёл ад хваробы. Але два тыдні таму Пасля публікацыі ў рэдакцыю “РГ” пазваніў чытач. Ён расказаў, што ў іншай газеце чытаў іншую інфармацыю: маўляў, прынады лепей у рукі не браць і не даваць сабакам. І справядліва запытаўся: каму ж верыць у гэтай сітуацыі? Карэспандэнтка “РГ” звярнулася з пытаннямі да Мікалая Малінца, які якраз даваў інфармацыю ў згаданай газеце. – Ці праўда, што прынады могуць несці небяспеку для чалавека? – Не, яны бяспечныя, бо робяцца з натуральных інгрэдыентаў. Але ў любым выпадку ў сярэдзіне знаходзіцца вакцына, таму ветэрынарныя службы абавязаныя былі папярэдзіць людзей. Пажадана, каб дзеці не бралі прынаду ў рукі, не гулялі з ёй. Але калі такое адбудзецца, з дзецьмі нічога не здарыцца. – Як наконт дамашніх жывёл? – Вакцына знаходзіцца ў спецыяльнай ампуле, якую можа раскусіць толькі дзікая жывёла. Вакол знаходзіцца прыкормка, нешта кшталту звычайнага сухога корму для сабак ці катоў. Звычайны кот і не з’есць саму вакцыну, а абгрызе падкормку вакол. Сабака можа з’есці, але ад гэтага будзе толькі плюс: жывёла атрымае вакцыну. – Ці былі на Маладзечаншчыне выпадкі, калі прынада падала на людзей? – Так, аднаму дзеду яна прыляцела ў двор. Я звязваўся з лётчыкам, які яе раскідваў. Ён патлумачыў, што самалёт ляціць на вялікай хуткасці, да зямлі прынада ляціць каля 10 секунд. Таму яе можа зносіць ветрам. Распаўсюджанне прынадаў праходзіць у межах праграмы Еўрапейскага Саюза. У ЕС ёсць наступнае патрабаванне: каб прынады раскідвалі як мага бліжэй да населеных пунктаў, літаральна за 5-10 метраў ад іх. Тады ахоп тэрыторыі будзе большы. Прынады надта дарагія, каб раскідваць іх над вёскамі Пасля здарэння ў вёсцы Шчукі “Рэгіянальная газета” звярнулася з пытаннямі да Анатоля Кротава, дырэктара “Беллесавія”. З самалётаў кампаніі, як нам паведамілі, раскідвалі прынады. – Мерапрыемствы з прынадамі ад шаленства – гэта праект Еўрапейскага Саюза, – паведаміў спадар Анатоль. – Таму кіраўнікі праекта з ЕС самі выбіраюць, чые самалёты выкарыстоўваць. Сёлета мы не прайшлі адбору, хоць папярэднія два гады прынады раскідвалі з нашых самалётаў. Цяпер для гэтага выкарыстоўваюць самалёты прыватнай авіякампаніі “Аэраінжынірынг”. “Беллесавія” ў сваю чаргу займаецца патруляваннем лясоў ад пажараў. – Прыватнай кампаніі прыйдзецца адказваць за тое, што некаторыя прынады патрапілі не па месцы прызначэння, – дадае Анатоль Кротаў. – Яны каштуюць вельмі дорага, таму за кожную прынаду лётчыкі нясуць адказнасць. Аляксандра ПАРАХНЯ. Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней “РГ” пісала аб прынадах ад шаленства. У пачатку лета ветэрынарныя службы раскідваюць адмысловыя вакцыны над беларускімі лясамі, каб уратаваць дзікіх жывёл...
|
|