Калі ласы на мотальскія каўбасы
06.08.2013
—
Новости Общества
|
Шосты міжнародны фестываль “Мотальскія прысмакі” адбудзецца 10—11 жніўня ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна. Гасцей сустрэнуць багатыя гандлёвыя рады, падворкі сельгаспрадпрыемстваў ды сельсаветаў. А распачнецца фэст прымеркаваным да 1025-годдзя Хрышчэння Русі святочным богаслужэннем у мясцовай Спаса-Праабражэнскай царкве. Пасля яго хрэсным ходам праваслаўныя вернікі і мотальскія госці накіруюцца на цэнтральную плошчу аграгарадка, дзе іх будзе чакаць тэатралізаванае прадстаўленне “Маталяне сустракаюць гасцей”. Тут чакаюцца агляд-конкурс лепшых падворкаў фестывалю, дэгустацыя страў, конкурс-дэгустацыя “Парады бабуль — майстэрства ўнукаў”. Таксама пацешаць гульнявыя праграмы і выступленне мастацкіх калектываў. Адбудзецца адкрыццё філіяла археалогіі Мотальскага музея народнай творчасці “Нашы карані”, пройдуць майстар-класы вядомых кулінараў з Ізраіля і Беларусі па прыгатаванні страў яўрэйскай і беларускай кухняў, будуць працаваць імправізаваныя пляцоўкі “Усе ласы на мотальскія каўбасы”, “Наш мядок — у душы ладок”, “Шыкалаеўская Fish — смакам нас усіх здзівіш”, “Мотальскія караваі на ўсе густы выбіраем”. Госці таксама азнаёмяцца з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны і аграэкатурыстычнымі сядзібамі Іванаўшчыны — наведаюць Мотальскі музей народнай творчасці, раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах, літаратурна-краязнаўчы музей Дастаеўскага ў аграгарадку Дастоева. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шосты міжнародны фестываль “Мотальскія прысмакі” адбудзецца 10—11 жніўня ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна.
|
|