Калі ласка, пачастуйцеся каўбаскай. 21.by

Калі ласка, пачастуйцеся каўбаскай

08.08.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі» запрашае на Іванаўшчыну.

Сёлета мерапрыемства вырашана злучыць са святкаваннем 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Таму першы фестывальны дзень, 10 жніўня, распачнецца ранішнім святочным набажэнствам і ўрачыстай працэсіяй вернікаў да цэнтральнай плошчы. Тут жыхароў Моталя і гасцей «Мотальскіх прысмакаў» бла-славіць архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфаній, пасля чаго адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю.

У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне «Маталяне сустракаюць гасцей», агляд-конкурс двароў, гульні і выступленні аматарскіх калектываў. Запланавана таксама адкрыццё філіяла археалогіі «Нашы карані» Мотальскага музея народнай творчасці.

Безумоўна, кулінарны фестываль немагчымы без дэгустацый і конкурсу страў. А вядомыя кулінары Ізраіля і Беларусі дадуць майстар-клас па прыгатаванні страў яўрэйскай і беларускай кухні.

Пасля ўрачыстага закрыцця чакаецца гала-канцэрт гасцявых калектываў, у тым ліку «Антальі», «Славянскага стылю» і «Забабонаў» з Мінска. Скончыцца першы дзень «Мотальскіх прысмакаў» святочным феерверкам і дыскатэкай, якая будзе доўжыцца да 2-й гадзіны ночы.

У нядзелю, 11 жніўня, арганізатары фестывалю прапануюць гасцям бліжэй пазнаёміцца з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Іванаўскага раёна і суб’ектамі аграэкатурызму. У праграму ўключана наведванне Мотальскага музея народнай творчасці, музейнага комплексу Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы і літаратурна-краязнаўчага музея Фёдара Дастаеўскага ў Дастоеве. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль «Мотальскія прысмакі» запрашае на Іванаўшчыну
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика