Вецер дасць больш энергіі: ля Занарачы з'явіўся трэці вятрак
30.08.2013
—
Новости Общества
|
Трэці вятрак ля Занарачы Трынаццаць год таму на Мядзельшчыне прымусілі вецер працаваць: ля вёскі Занарач з’явілася першая ветраэнергетычная ўстаноўка. Потым – яшчэ адна.А нядаўна тут узняўся трэці вятрак. Калі ён запрацуе і ў чым яго адметнасці? Пра гэта распыталі у дырэктара прадпрыемства “ЭкаДомБуд” Юрыя Супрыновіча. – Калі вятрак будзе ўведзены ў дзеянне? – Плануем да канца жніўня. Аб’ект ужо апрабавалі, афармляем неабходную дакументацыю, каб афіцыйна ўвесці ў эксплуатацыю. Будавалі ветраэнергетычную устаноўку разам з нямецкімі партнёрамі – дабрачыннай арганізацыяй “Дамы замест Чарнобыля”. Дапамогу аказвала фірма “Wind & work”, якая займаецца наладкай такога абсталявання. Інвестыцыйны праект ажыццяўляўся пры падтрымцы Мінаблвыканкама. Дарэчы, каб падняць абсталяванне, выкарыстоўвалі самы магутны ў Беларусі кран – з “Белкалія”. Будаўніцтва ажыццяўлялі дзеля пашырэння існуючых магутнасцяў. На поўдзень ад Занарачы працуюць дзве ўстаноўкі (першая ўведзена ў 2000 годзе, другая – у 2002). Яны штогод выпрацоўваюць 1,3-1,4 мільёна кілават-гадзін электраэнергіі. З уводам трэцяй плануем выпрацоўваць каля трох мільёнаў кілават-гадзін у год. – Чым адрозніваецца трэці вятрак ад папярэдніх? – Яго намінальная магутнасць нашмат большая: 1 мегават. Для параўнання: у першага было у чатыры разы менш – 250 кілават, у другога – 600 кілават. Другое істотнае адрозненне – большы дыяметр ветракола. А вышыня засталася прыблізна такая самая. – Што можаце сказаць па выніках працы першых двух ветракоў? – Тэхніка надзейная, працуюць добра. І паколькі ўмовы Мядзельскага рэгіёна спрыяюць размяшчэнню падобнага роду аб’ектаў, таму і вырашылі ўзводзіць трэцюю ветраэнергетычную ўстаноўку. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трынаццаць год таму на Мядзельшчыне прымусілі вецер працаваць: ля вёскі Занарач з’явілася першая ветраэнергетычная ўстаноўка. Потым – яшчэ адна. |
|