«Фарбы восені». 21.by

«Фарбы восені»

03.09.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Фарбы восені» збяруць у Віцебску майстроў шыцця з абрэзкаў з усёй вобласці

Абласное свята-конкурс шыцця з абрэзкаў «Здраўнёўская палітра-2013» пройдзе ў Віцебску з 3 верасня па 1 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарвыканкаме.

Конкурс, які праводзіцца ў форме біенале, у гэтым годзе атрымаў назву «Фарбы восені». Творчыя работы, выкананыя ў тэхніцы шыцця з абрэзкаў, будуць экспанавацца на трох пляцоўках: у выставачных залах абласнога краязнаўчага музея, у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, у Музеі-сядзібе Ільі Рэпіна «Здраўнёва».

Удзельнікамі абласнога свята-конкурсу стануць народныя майстры з рэгіёнаў вобласці, студэнты віцебскіх ВНУ і каледжаў, а таксама творчыя калектывы майстроў цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур горада Полацка і полацкага народнага клуба шыцця з абрэзкаў «Рошва».

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу шыцця з абрэзкаў адбудзецца 20 верасня. У гэты дзень пройдуць прэзентацыі выстаў, майстар-класы і круглыя сталы, тэатралізаванае прадстаўленне і экскурсія па музею-ся¬дзібе Рэпіна з прэзентацыяй клубаў беларускай нацыянальнай кухні і выступленнямі народных музычных калектываў.

Абласное свята-конкурс шыцця з абрэзкаў «Здраўнёўская палітра» праводзіцца з мэтай развіцця народных мастацкіх традыцый у дэкаратыўна-прыкладной творчасці, узбагачэння нацыянальных традыцый шыцця з абрэзкаў сучаснымі тэндэнцыямі ў мастацтве, фарміравання цікавасці да мастацкай спадчыны І.Я. Рэпіна, развіцця і ўмацавання міжнацыянальных і міжнародных адносін, дзелавых, культурных і творчых сувязяў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Фарбы восені» збяруць у Віцебску майстроў шыцця з абрэзкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика