Ствары “зялёную” карту свайго горада!
04.09.2013
—
Новости Общества
|
Куды выкінуць сапсаваны манітор для камп’ютара ці мікрахвалёўку? Каму можна аддаць непатрэбнае адзенне і кнігі? З такімі пытаннямі ў паўсядзённым жыцці сутыкаецца амаль кожны чалавек. Адказам становяцца спецыяльныя “зялёныя” карты, якія робяць валанцёры сумесна з эколагамі. На картах беларускіх гарадоў яны пазначаюць пункты прыёму другаснай сыравіны, а таксама ўтылізацыі нестандартнага смецця. На мінулым тыдні карта з’явілася ў Магілёве – на ёй пазначана 68 “зялёных” пунктаў. Свае карты маюць таксама Гродна, Ліда, Мінск, Слонім, Полацк, Наваполацк і Брэст. Карты робяцца своеасаблівым пасярэднікам паміж тымі, хто жадае правільна пазбавіцца ад смецця і адказнымі за гэта ўстановамі. Па гарадах нашага рэгіёна такіх карт пакуль няма. – Нашаму праекту нядаўна споўніўся год, і мы бачым вялікую цікавасць да “зялёных” карт, – кажа Яўген Лабанаў, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў. – Валанцёры ўжо стварылі і запусцілі спецыяльны дадатак для мабільных тэлефонаў з “зялёнымі” пунктамі гарадоў, які можна захаваць і ўсталяваць на свой тэлефон. Далучыцца да справы можа кожны: ініцыятыву ахвотных чакаюць у мінскім Цэнтры экалагічных рашэнняў. Звяртацца можна па тэлефоне 8(017) 334-53-23 ці па электроннай пошце – info@ecoidea.by. Аляксандра ПАРАХНЯ. Фота fresher.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куды выкінуць сапсаваны манітор для камп’ютара ці мікрахвалёўку? Каму можна аддаць непатрэбнае адзенне і кнігі?
|
|