Там, дзе вечную песню пяе Белавежжа. 21.by

Там, дзе вечную песню пяе Белавежжа

17.09.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шлях у навуку Уладзіміра Пенькевіча пачынаўся ў лабараторыі зубразнаўства

Са Смілавічаў выйшла шмат вядомых у Беларусі і ў свеце людзей: пісьменнікаў, вучоных, спартсменаў, журналістаў, мастакоў...

Бібліятэкар смілавіцкай сярэдняй школы № 2 Таццяна Фесенка беражліва захоўвае пейзажы Смілавічаў і нацюрморты, намаляваныя акварэллю і алеем юнаком Уладзімірам Пенькевічам. Яшчэ школьнікам ён даваў урокі мастацтва малодшаму суседу Толю Быстрову, які пасля стаў прафе-сійным мастаком.

Калі Уладзіміру было чатыры гады, бацьку-міліцыянера накіравалі служыць на Калыму. Там яны жылі ў пасёлку Усць-Нера Магаданскай вобласці.

У хаце Пенькевічаў часта збіраліся бацькавы сябры, і Вова, натапырыўшы вушы, слухаў іх аповеды пра паляванне.

Праз тры гады сям’я вярнулася ў Беларусь. У 1954 годзе бацьку прызначылі ўчастковым міліцыянерам у Смілавічы, а Валодзя пайшоў у першы клас.

Увесь вольны час з сябрамі бавіў ля ракі Волмы, на лузе і ў лесе. Дзеці рабілі гербарыі, вялі дзённікі назіранняў за прыродай. Пасля заканчэння васьмі класаў Уладзімір Пенькевіч паступіў на першы курс Смілавіцкага зоаветтэхнікума. У 16 гадоў, з дапамогай бацькі атрымаў паляўнічы білет. У 1970-м паступіў у Віцебскі ветэрынарны інстытут, пасля заканчэння яго стаў працаваць у Белавежскай пушчы ў лабараторыі зубразнаўства і паляў-ніцтвазнаўства.

Як вядома, зубры на тэрыторыі Беларусі былі знішчаны поўнасцю, а іх развядзенне пачалося ў 1946 годзе ў Белавежскай пушчы, калі з Польшчы было завезена 10 зуброў. Прынятыя меры па захаванні папуляцыі прывялі да павелічэння іх да тысячы, што супараўнальна з колькасцю зуброў, якія жылі ў Белавежскай пушчы ў канцы ХІХ стагоддзя.

У 1978 годзе Уладзіміра Пенькевіча прызначылі інжынерам-паляўніцтвазнаўцам у аддзел экалогіі і палявання Саўміна БССР, дзе ён займаўся арганізацыяй палявання для высокапастаўленых асоб, касманаўтаў, ваенных, дзеячаў навукі і культуры, кіраў-нікоў замежных дэлегацый.

Пасля Уладзімір Антонавіч вярнуўся ў Белавежскую пу-шчу на пасаду навуковага супрацоўніка, працаваў над дысертацыяй і ў 2000 годзе абараніў яе па тэме «Гельмінтафаўна дзіка Беларусі» і атрымаў навуковую ступень кандыдата ветэрынарных навук.

У 2000 годзе маладога вучонага абралі членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі экалогіі. Цяпер Уладзімір Антонавіч працуе ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку вядучым навуковым супрацоўнікам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шлях у навуку Уладзіміра Пенькевіча пачаўся з зубразнаўства
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика