Культурныя ландшафты: як іх выкарыстоўваць для турызму. 21.by

Культурныя ландшафты: як іх выкарыстоўваць для турызму

21.09.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


расказвае Іван Драўніцкі (злева)

У Нацыянальным парку “Нарачанскі” 11 і 12 верасня адбыўся майстар-клас “Эфектыўнае выкарыстання культурнага ландшафту для павелічэння турыстычнага патэнцыялу мясцовасці ва ўмовах асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыі”.

Прайшоў ён у рамках міжнароднага праекта “Культурные ландшафты: традыцыі для развіцця”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. "Нарачанскі" ўдзельнічае ў гэтым праекце ў якасці мадэльнай тэрыторыі разам з расійскімі нацыянальнымі паркамі “Угра” і “Кеназерскі”.

– Асноўная мэта мерапрыемства – практычная частка ўдзелу Нацыянальнага парку ў міжнародным праекце, – расказаў намеснік генеральнага дырэктара НП “Нарачанскі” па навуковай рабоце Валерый Люштык. – На майстар-клас былі запрошаны прадстаўнікі мясцовай суполкі, у першую чаргу – гаспадары аграсядзіб.

– З якой мэтай іх запрашалі?

– Каб праінфармаваць удзельнікаў аб разнастайнасці і вялікай колькасці аб’ектаў, якія маюць дачыненні ад культурнага ландшафту рэгіёна. А таксама параіцца, пашукаць нейкія шляхі ўзаемадзеяння, якія бы спрыялі таму, каб урэшце рэшт кожны мог больш эфектыўна выкарыстаць магчымасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў у мэтах экалагічнага турызму.

Супрацоўнікі Нацыянальнага парку патлумачылі сэнс новага для многіх паняцця “культурны ландшафт”.  Існуе некалькі трактовак яго. Напрыклад, у дакументах ЮНЕСКА культурны ландшафт разумеецца як вынік сумеснай творчасці чалавека і прыроды. Ён ілюструе працэсы эвалюцыі грамадства пад уплывам умоў прыроднага асяроддзя і сацыяльных, эканамічных і культурных працэсаў.

Выдзяляюць шмат тыпаў культурных ландшафтаў. Ёсць два асноўныя раздзелы: матэрыяльныя і нематэрыяльныя. Да матэрыяльных адносяцца: археолага-геалагічныя аб’екты; сядзібна-паркавыя комплексы; храмы; вясковыя і гарадскія індывідуальныя ландшафты ў выглядзе тыповых забудоў; ваенна-гістарычныя ландшафты; аб’екты рэканструкцыі традыцыйнага быту, экалагічныя сцяжынкі. Да нематэрыяльных адносяцца: паданні, абрады, народныя святы.   

Апроч расказу пра культурныя ландшафты, удзельнікі майстар класу маглі пабачыць іх падчас экскурсійнага маршруту. А суправаджалі у паездках не толькі супрацоўнікі Нацпарку, але і мясцовыя краязнаўцы – Міхаіл Чарняўскі і Іван Драўніцкі. Яны дзяліліся паданнямі, успамінамі  – а Іван Пятровіч нават фрагментаў старадаўняга народнага абраду паказаў.

Два дні паездкі праводзіліся па розных маршрутах. У другі дзень удзельнікі наведалі не толькі цікавыя мясціны Мядзельшчыны (прыродны комплекс “Блакітныя азёры”, Альшэва, Камарова), але і суседняй Пастаўшчыны. Пабывалі ў Камаях, дзе завіталі ў касцёл, паслухалі арганную музыку, у Лынтупах пабачылі сядзібу Бішэўскіх.


 Вядома, адбыўся і абмен меркаваннямі. І гаспадары аграсядзіб свае прапановы ўносілі: скажам, выказвалі думку, каб было больш масавых культурных мерапрыемстваў.

Пацікавіўся ўражаннямі ад мерапрыемства ў Наталлі Смятанінай з вёскі Малая Сырмеж.

– Майстар-клас быў выключна карысным: сваёй пазнавальнасцю, насычанасцю, інфарматыўнасцю. Для мяне тэма культурных ландшафтаў часткова новы матэрыял, але яна адпавядае сённяшняму дню. Цікавая была і экскурсія: хаця, напрыклад, у Камаях была ў шосты раз, усё роўна даведалася шмат новага.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным парку “Нарачанскі” 11 і 12 верасня адбыўся майстар-клас “Эфектыўнае выкарыстання культурнага ландшафту для павелічэння турыстычнага патэнцыялу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика