Адменяць цягнікі 26 верасня
24.09.2013
—
Новости Общества
|
На перагоне Вілейка–Маладзечна 26 верасня будуць рамантаваць чыгуначны мост. Таму ў гэты дзень цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа, якія адпраўляюцца ад станцый Крулеўшчына, Полацк, Глыбокае, будуць ісці да станцыі Вілейка і назад. Цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа, якія ідуць па маршруце Маладзечна–Вілейка–Маладзечна, адмяняюцца. Перавозіць пасажыраў па чыгуначных білетах паміж станцыямі Маладзечна і Вілейка будуць аўтобусы. Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на 26 верасня
Расклад руху аўтобусаў на 26 верасня (без заезду на прыпынкі “Тышкевічы”, “Даманоўскі”, “Чырвоны Беражок”, “Зеніт”)
Просім улічыць, што працягласць паездкі ў гэты дзень павялічыцца. Дадатковую інфармацыю аб раскладзе вы можаце атрымаць па тэлефонах: 74-24-23, 74-22-53, 105. Аддзел інфармацыі. Фота dic.academic.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На перагоне Вілейка–Маладзечна 26 верасня будуць рамантаваць чыгуначны мост.
|
|