Ахвярам пінскага гета паставілі помнік з арфаграфічнай памылкай
30.09.2013 13:44
—
Новости Общества
|
|
Здаецца, надпіс на шыльдзе зроблены па-беларуску, толькі вось у фразе "вязняў Пінскага гета" слова "пінскага" напісана праз літару "И", якой, як вядома, няма ў беларускім алфавіце.
Усталяванне ахоўных шыльдаў на помніках у горадзе кантралюе аддзел культуры Пінскага гарвыканкама, які з нядаўняга часу завецца аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.