Памёр Віктар Івашкевіч. 21.by

Памёр Віктар Івашкевіч

03.10.2013 14:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На 55 годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памёр Віктар Івашкевіч. ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае сям'і палітыка глыбокія спачуванні.

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 г. у Мінску. З пачатку 1980-х гадоў - у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік "Майстроўні", "Талакі". З 1988 году - у Беларускім народным фронце.

Быў арганізатарам страйкамаў на мінскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падпадаў пад адміністрацыйныя пакаранні і арышты.

Быў рэдактарам газэты "Рабочы". У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула "Злодзей павінен сядзець у турме", у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзідэнта.

Намеснік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Да лютага 2011 году быў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі БНФ.

Пра месца і час пахавання будзе паведамлена пазней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктар Івашкевіч памер на 55 годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика