У Пакістане ў ДТЗ загінула аўтарка "Нашай Нівы" з мужам - у свой дзень нараджэння. 21.by

У Пакістане ў ДТЗ загінула аўтарка "Нашай Нівы" з мужам - у свой дзень нараджэння

04.10.2013 14:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кацярына Безмацярных і Аляксей Ілюшын аўтаспынам кіраваліся ў Індыю.


29 верасня машына, у якой ехалі беларусы і падарожнік з Украіны, у раёне горада Гілгіт перакулілася і скінулася з абрыву. Украінец паспеў выскачыць з кузава, а беларусы загінулі - іх заваліла грузам. Выжылі і трое пакістанцаў, якія знаходзіліся ў кабіне.

Украінец Аляксандр вандраваў на ровары. З беларусамі ён сустрэўся на мяжы ў Пакістане. Яны меркавалі разам падняцца ў горы 29 верасня.

У гэты дзень Кацярыне спаўнялася 26. Аляксей быў на два гады маладзейшы.

Кацярына Безмацерных - аўтарка "Нашай Нівы". Адзін з яркіх ейных тэкстаў - пра падарожжа ў Індыю.

Яна была апантаная Азіяй.

Пасля вяселля яна стала Ілюшынай. Два гады таму скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Бярозка". Кацярына - з Мінска, Аляксей - з Гомеля.

Кацярына актыўна ўдзельнічала ў руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы беларусаў. Яе затрымлівалі, арыштоўвалі.

Маладая сям'я праехала Грузію, Арменію, Іран. Прыехалі ў Пакістан, адкуль меркавалі адправіцца ў Індыю. А ўжо пасля задумваліся і пра Інданэзію з Камбоджай.

"Вось тут, у Пакістане (увесь час называю Пакістан Індыяй, ён для мяне відавочная Індыя), назіраю за людзьмі… Плюс еўрапейскага мыслення для мяне ў тым, што яно - крытычнае. Азіяты ўсё ж больш традыцыйныя, больш жывуць па інэрцыі. Сярод іх падлеткаў непапулярна быць панкам альбо хіпі. Размаўляю з мясцовай дзяўчынкай. Увесь яе гардэроб - гэта нацыянальная вопратка "шальвар камніз" у крыху адрозных варыяцыях. І так - усё жыццё", - напісала Кацярына ў сваім ЖЖ 21 верасня.

МЗС Беларусі цяпер вырашае пытанне з дастаўкай беларусаў на радзіму. Паколькі свайго пасольства наша краіна ў Пакістане не мае, па дапамогу беларускія дыпламаты звярнуліся да расійскіх калегаў.

Усё здарылася каля Мінапіна.

Вечная памяць!

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладая сям'я праехала Грузію, Арменію, Іран. Прыехалі ў Пакістан, адкуль меркавалі адправіцца ў Індыю. А ўжо пасля задумваліся і пра Інданэзію з Камбоджай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика