Гарадзенцаў запрашаюць на суботнік у лес. 21.by

Гарадзенцаў запрашаюць на суботнік у лес

09.10.2013 16:48 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добраахвотная акцыя "Чысты лес" пройдзе ў Гродне, як і па ўсёй Беларусі, 12 кастрычніка.

У бліжэйшую суботу Гродзенскі лясгас заахвочвае гарадзенцаў прыбраць лес ад смецця і несанкцыянаваных сметнікаў. Перадусім супрацоўнікі лясгасу заклікаюць гаспадароў дачных участкаў ачысціць лясы ад смецця хаця б у радыюсе 100 метраў ад сдаводчых таварыстваў.

Сёлета акцыя ладзіцца пад дэвізам "Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню". Добраахвотнікі будуць працаваць у лясах уздоўж дарог рэспубліканскага прызначэння, у месцах адпачынку, куды найчасцей наведваюцца людзі і забываюцца прыбіраць за сабой. Далучыцца да акцыі "Чысты лес" можа кожны ахвотны.

Даведацца, дзе і калі найбольш патрэбная вашая дапамога можна, звярнуўшыся ў Гродзенскі лясгас па тэлефоне 41-46-13.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі лясгасу заклікаюць гаспадароў дачных участкаў ачысціць лясы ад смецця хаця б у радыюсе 100 метраў ад сдаводчых таварыстваў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика